Лукашэнка: у рабоце з кадрамі трэба ўзяць усё лепшае з савецкага вопыту
09.08.2024
26
У сельгаспрадпрыемствах узнікаюць пытанні з запаўненнем вакансій
кіраўнікоў гаспадарак, і тут Аляксандр Лукашэнка арыентуе ў тым ліку
паглядзець на чыноўніцкія кабінеты, дзе часам "занадта шмат
спецыялістаў". "А аднаго-двух кіраўнікоў у нас у раёне не хапае. Першае
месца, дзе трэба іх знайсці. Гэта датычыцца ўсіх", - адзначыў ён.
Лукашэнка аб карупцыі: даравання не будзе
09.08.2024
31
"Мужыкі, я буду вас падтрымліваць, лячыць, карміць, што хочаце рабіць.
Адзінае - не змагу вам дапамагчы, калі вы будзеце непрыстойнымі справамі
займацца. Карупцыя - гэта выключана. Даравання не будзе. Гэта
немагчыма", - папярэдзіў беларускі лідар.
Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў гаспадарак не эканоміць на зарплатах работнікаў
09.08.2024
29
"Мужыкі, не эканомце на зарплаце. Я не кажу, што "зряплату" плаціць. Але
не эканомце на гэтым. Калі чалавеку трэба заплаціць - заплаціце.
Працуйце, як у прыватнай кампаніі. Хоць я не думаю, што вас нешта
стрымлівае. Будучы дырэктарам, у мяне гэтых праблем не было", -
падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка: на тэрыторыі раёна старшыня райвыканкама - прэзідэнт
09.08.2024
31
На нарадзе абмеркавалі, якія рэальныя паўнамоцтвы ёсць у старшынь
райвыканкамаў, наколькі яны могуць распараджацца фінансавымі сродкамі і
фарміраваць раённы бюджэт. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў
адпаведных пытаннях не варта адмаўляцца і ад савецкага вопыту, а
наадварот, трэба яго вывучаць на прадмет магчымага выкарыстання ў
сучасных умовах.