Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час рабочых паездак на прыкладзе
Аршанскага і Шклоўскага раёнаў падрабязна абмяркоўвалася далейшае
развіццё сельскай гаспадаркі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Пётр Пархомчык лепш, чым хто-небудзь,
ведае сферу прамысловасці ў краіне ў цэлым і ў Брэсцкай вобласці ў
прыватнасці.
"Я толькі баюся, Віктар Міхайлавіч, што вы там з-за характару такога
акуратнага і па маладосці неяк асцярожнічаць пачняце ў самым пачатку.
Але вы павінны разумець, што спакойнага жыцця не будзе. Прамысловасць -
гэта аснова краіны, эканомікі. Яна павінна даваць вынік", - заявіў
Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў аб сваім намеры азнаёміцца з работай
буйнейшага ў рэгіёне прамысловага прадпрыемства - Асіповіцкага завода
транспартнага машынабудавання. "Ёсць прадпрыемствы, асабліва
вагонабудаўнічы завод. Мяне будзе цікавіць, як ён працуе", - сказаў
Аляксандр Лукашэнка.
У сферы энергетыкі дастаткова работы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні Аляксея Кушнарэнкі на пасаду
міністра энергетыкі.
Акрамя ўсяго іншага, за табой застаюцца яшчэ наступствы ўсялякага гэтага
буралому і гэтак далей. Гэта трэба зрабіць - тое, аб чым мы гаварылі.
Тым больш цяпер магчымасцей нават больш. Трэба прыводзіць у парадак нам
гэтыя сеткі, паглядзець, дзе што трэба зрабіць.