"У нас з вамі ўнікальная магчымасць вучыцца не ў баявой абстаноўцы, але
пераймаць баявы вопыт у нашых калег. Наша задача ў прамым сэнсе -
забяспечыць мірнае неба над нашай Радзімай, Рэспублікай Беларусь", -
звярнуўся да ваеннаслужачых Віктар Хрэнін.
Беларусь і Кітай пастаянна паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і
нарошчваюць дзелавое супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер Дзяржаўнага
савета Кітая Лі Цян на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам
Лукашэнкам.
Прэм'ер Дзяржсавета Кітая адзначыў, што вельмі рады наведаць Беларусь і
сустрэцца з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Ён таксама перадаў
беларускаму лідару шчырае прывітанне ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ерам
Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам назваў самую актуальную задачу ў
супрацоўніцтве дзвюх краін, і яна ў галіне развіцця эканамічнага
ўзаемадзеяння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лі Цян звярнуў увагу на тое, што ён наведвае Палац Незалежнасці другі
раз - упершыню ён быў тут у 2015 годзе ў час візіту Старшыні КНР Сі
Цзіньпіна ў Рэспубліку Беларусь.
"Дзякуючы вашай падтрымцы ажыццявілася мара нашай краіны - уласны
легкавы аўтамабіль "БЕЛДЖЫ", які мы вырабляем на базе "Джылі". За гэта
вам асаблівая мая ўдзячнасць. Без вас гэтага праекта не было б.
Упэўнены, у гэтага праекта ёсць патэнцыял для далейшага развіцця,
паглыблення і лакалізацыі", - заявіў Прэзідэнт.
"У актыўнай прапрацоўцы з кітайскімі партнёрамі 15 новых
інвестпраектаў стратэгічнага ўзроўню на суму да трох мільярдаў долараў",
- расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час візіту Лі Цяна ў Беларусь паміж
бакамі будуць падпісаны дакументы, якія замацоўваюць планы
перспектыўнага партнёрства па ключавых напрамках.