Завяршыўся афіцыйны візіт прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна ў Беларусь
23.08.2024
25
У рамках візіту Лі Цян сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам
Лукашэнкам, а таксама правёў афіцыйныя перагаворы з прэм'ер-міністрам
Беларусі Раманам Галоўчанкам у вузкім і пашыраным складзе. Вынікам
перагавораў стала падпісанне вялікага пакета пагадненняў і дамоўленасцей
у эканамічнай сферы.
Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў
22.08.2024
28
Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы
дзяржаў. Аб гэтым гаворыцца ў сумесным камюніке ўрадаў Беларусі і
Кітая, што падпісана сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі
прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм'ер Дзяржаўнага савета
КНР Лі Цян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.