Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Азербайджанец пра сустрэчу з Лукашэнкам: Прэзідэнт уразіў сваім шчырым стаўленнем да ўсіх нацыянальнасцей

12.09.2024      19
"Прэзідэнт уразіў сваёй шчырасцю (у адносінах. - Заўвага БЕЛТА) да ўсіх нацыянальнасцей. Ён усіх нас назваў нашы азербайджанцы, нашы ўкраінцы, нашы беларусы... І потым кажа: "Не, мае". Гэта так было прыемна", - расказаў Алег Бадалаў.

Старшыня "Афганскай абшчыны": у Беларусі мы адчуваем сапраўдную дэмакратыю і клопат пра людзей

12.09.2024      14
Сайфурахман Сафі падкрэсліў, што афганская абшчына ў Беларусі налічвае амаль 600 чалавек. "Многія атрымалі пасведчанне на права жыхарства, грамадзянства і працуюць тут. Для ўсіх нас Беларусь стала другой радзімай. Мы жывём дружна. Нас у Беларусі паважаюць, падтрымліваюць", - адзначыў ён.

Лукашэнка паабяцаў разгледзець прапанову назваць адну з вуліц Мінска ў гонар Баграмяна

12.09.2024      22
"Што датычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэта пытанне ў бліжэйшы час. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў - дакладна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка мае намер абавязкова пабываць на фестывалі нацыянальных культур у Гродне

12.09.2024      19
Кіраўнік дзяржавы пакуль з прычыны занятасці не наведваў фестываль, але разлічвае зрабіць гэта ў будучым. "Я падумаў, што мне трэба абавязкова пабываць на гэтым фестывалі. Вы як адгадалі мае думкі", - сказаў ён.

Лукашэнка: мы абсалютна адкрытыя і будзем адкрытыя для ўсіх, хто прыходзіць з чыстымі намерамі і мірам

12.09.2024      14
"Часам складваецца ўражанне, што народы, якія прыязджаюць да нас, пакідаюць узаемныя раздоры, папрокі і крыўды на прыгранічных пунктах, як кажуць у Беларусі, ля парога хаты. Як яшчэ растлумачыць, што тут знаходзяць агульную мову, жывуць у міры і згодзе арабы і яўрэі, азербайджанцы і армяне, грузіны і абхазцы?" - рытарычна спытаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: у Беларусі пражываюць 156 нацыянальнасцей, і ўсе яны становяцца нашымі і нават маімі

12.09.2024      19
"На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства працуюць, ствараюць сем'і, гадуюць дзяцей прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей. Тут усе яны становяцца нашымі, і нават маімі, як я часта гавару, - маімі рускімі, маімі ўкраінцамі, маімі палякамі. Так было, так ёсць і так будзе заўсёды", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка: падтрыманне міжнацыянальнага міру - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі

12.09.2024      20
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.

Мінскае "Дынама" згуляе з "Гомелем" у адкладзеным матчы чэмпіянату Беларусі па футболе

12.09.2024      19
Сёння ў першым з пяці перанесеных матчаў падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі прымуць на сваёй арэне футбалістаў "Гомеля" (пачатак гульні ў 19.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5").

Лукашэнка: беларусы ведаюць, што значыць змагацца за сваю культуру і веру

12.09.2024      19
"Ідэя народнага адзінства пранізвае ўсю нашу гісторыю. Тут спрадвеку знаходзілі прытулак людзі, якія ўцякалі ад рэлігійных войнаў, міжусобіц, ганенняў. А ў дні ліхалецця яны аб'ядноўваліся з мясцовым насельніцтвам, давалі адпор ворагу, перамагалі і разам будавалі сваё беларускае шчасце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Студэнты з Экватарыяльнай Гвінеі прыехалі ў Беларусь на вучобу

12.09.2024      17
Субяседнікі высока ацанілі актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі апошнім часам і сышліся на думцы, што праведзеныя ў 2023 годзе візіты на вышэйшым і высокім узроўнях надалі імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар