24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датТолькі што Выдавецкі дом «Звязда» падараваў чытачу трэцюю кнігу ў згаданым творчым праекце: «Светлымі дарогамі братэрства». Пад адной вокладкай — расказ пра беларуска-ўкраінскае яднанне ў розных яго праявах, пра тое, дзе працавалі і жылі ўраджэнцы Беларусі ва Украіне, якую ўвагу праяўляюць украінцы да беларускай культуры, да самой Беларусі. Аўтары не толькі выкарыстоўваюць раней вядомыя факты, але і сустракаюцца са многімі прыязнымі да Беларусі людзьмі. Пра гэта сведчаць змешчаныя ў кнізе гутаркі, дыялогі з украінскімі пісьменнікамі розных пакаленняў — Яраславай Паўлычкай, Аляксеем Кананенкам, Ігарам Січавіком, Галінай Тарасюк, Віктарам Баранавым...
Вось ужо трэці год «Звязда» звяртаецца да тэмы стварэння музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (першы артыкул, прысвечаны гэтай тэме, выйшаў у кастрычніку 2015 года). За гэты час быў адкрыты разліковы рахунак пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама (публікацыя ад 4.03.2016 года), а некалькі месяцаў таму пачала працаваць назіральная рада (артыкул ад 2.09.2017 года). Днямі адбылося другое пасяджэнне гэтай рады, дзе абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта. Сітуацыя, мякка кажучы, складаная.