Беларусь і Манголія зацікаўлены ў актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу
24.09.2024
11
На палях Саміту будучыні, які праходзіў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку,
адбылася сустрэча намесніка старшыні Савета Рэспублікі Сяргея Хаменкі і
старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і
нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн
Хурэлсухам і міністрам замежных спраў гэтай краіны Батмунхійн Батцэцэг.