Усяго ж з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 971 588 жыхароў
Еўропы. З Латвіі прыбылі 303 718 іншаземцаў, з Літвы - 563 860, з
Польшчы - 97 510, а таксама 6500 грамадзян з 35 краін, уключаных 19
ліпеня бягучага года ў спіс "пашыранага бязвізу".
Значэнне 1994 года ў гісторыі суверэннай Беларусі пераацаніць немагчыма. Па сутнасці, менавіта ён і стаў зыходным пунктам будаўніцтва суверэннай, незалежнай дзяржавы. Якія лёсавызначальныя для краіны (і не толькі) падзеі адбыліся ў 1994 годзе, глядзіце ў новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Як гэта было".
"З моманту стварэння на айчынны Мінпрам была ўскладзена адказная місія
па захаванні магутнай савецкай індустрыяльнай спадчыны і фарміраванні
новых прыярытэтных напрамкаў высокатэхналагічных вытворчасцей,
неабходных для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей маладой суверэннай
Беларусі і развіцця экспарту", - гаворыцца ў віншаванні.
У размове з польскім экс-суддзёй Томашам Шмітам у праекце "У тэме" на
YouTube-канале БЕЛТА інжынер з Польшчы Барталамей Гжэлец расказаў аб
адносінах палякаў да беларускага бязвізу, а таксама аб тым, як польскія
пагранічнікі перашкаджаюць сваім суграмадзянам ездзіць у Беларусь.
"Мы плануем задзейнічаць шырокія інструменты міжнароднага назірання па
лініі ўсіх спецыялізаваных арганізацый, якія настроены канструктыўна,
аб'ектыўна да вывучэння тых пытанняў, з якімі сустракаюцца
наглядальнікі", - расказаў Максім Рыжанкоў.
Беларусь таксама вітае правядзенне першага ў гісторыі пасяджэння ГА ААН
па пытанні аб прымяненні аднабаковых прымусовых мер і ўключэнне яго
асобным пунктам ў парадак дня ГА ААН.