У Мінскай вобласці ў бягучым годзе вырасцілі чвэрць ад рэспубліканскага
каравая - 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы і рапсу.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых (разам з кукурузай) дасягнула амаль 44
ц/га. Гэта больш, чым у суседніх еўрапейскіх краінах.
Неабходна стварыць у райцэнтрах, аграгарадках, вёсках і пасёлках
такія камфортныя ўмовы, каб людзі імкнуліся жыць, працаваць і гадаваць
дзетак менавіта там. Каб туды ехалі з Мінска і вялікіх гарадоў.
"Учора (у пятніцу, 18 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) у мяне быў
непублічны дзень, але вельмі цяжкі. Вельмі складаныя, цяжкія, але
цікавыя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Мінская вобласць - гэта практычна Беларусь у мініяцюры. Аб гэтым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным
фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне.
Павышэнню якасці беларускай прадукцыі ў 2025 годзе будзе ўдзелена
прыярытэтная ўвага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне.
Прыбыўшы ў горад на абласны фестываль "Дажынкі-2024", кіраўнік дзяржавы
перш за ўсё падзяліўся сваімі ўражаннямі аб культуры земляробства ў
рэгіёне - з верталёта, як вядома, усё відаць як на далоні.
У 2003-м на "Дажынкі" ў Пружаны прыехаў і Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы,
менавіта з удзелам кіраўніка дзяржавы і адкрывалі Палац культуры.
Прэзідэнт прыехаў не з пустымі рукамі і ўручыў мясцоваму творчаму
калектыву баян.