Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, падрабязна
спыніліся на выпрацоўцы істытуцыянальных механізмаў узаемадзеяння ў
гандлёва-эканамічнай сферы, дамовіліся максімальна садзейнічаць развіццю
дагаворна-прававой базы.
Беларусы ганарацца папярэднімі пакаленнямі, якія адстаялі нашу свабоду і
незалежнасць, аднавілі краіну пасля разрухі і якія стваралі суверэнную
Беларусь на развале Савецкага Саюза, падкрэсліла старшыня Савета
Рэспублікі.
Першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры
Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь прайшло сёння ў Мінску з
удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.
У аўторак, 29 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі
раніцай і ўдзень у некаторых раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі
магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс
6, па захадзе - да плюс 8. Удзень будзе 8-14 градусаў цяпла.
Першы намеснік старшыні ўрада Расіі Дзяніс Мантураў пацвердзіў
гатоўнасць Расіі павялічыць фінансаванне сумесных з Беларуссю праектаў.
Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, па
выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў Прэзідэнта, Сахалінская вобласць - вялікі, вельмі цікавы і родны расійскі рэгіён для Беларусі. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цэлым уклад далёкаўсходніх рэгіёнаў у агульную скарбонку знешняга гандлю Беларусі і Расіі меншы за працэнт, або $350 млн.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на Сахаліне праводзіцца ўнікальны эксперымент па стварэнні вугляроднай нейтральнасці. "Мы вельмі гатовы з вамі пасупрацоўнічаць у плане інавацый, экалагічнага транспарту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Нам трэба быць незалежнымі па ўсіх напрамках. Нам трэба зрабіць так, каб не да нас везлі розныя тавары, а ад нас вывозілі і прыязджалі сюды, у Расію і Беларусь, і прасілі, каб мы ім вырабілі тыя ці іншыя тавары", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка ўручыў губернатару Сахалінскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыю Лімарэнку спецыяльны ліст аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
"Гатовы з вамі працаваць у вашым праекце па стварэнні міжнароднага транспартна-лагістычнага хаба за кошт мадэрнізацыі Корсакаўскага марскога гандлёвага порта і будаўніцтва заводаў па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.