Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў яго, як у чалавека ад зямлі, да
"Дажынак" асаблівае стаўленне, бо гэта свята - добрае і самае
сапраўднае, тое, якое стварыла само жыццё. "Гэта вынік каласальнай працы
і радасць ад яе рэзультатаў. Нагода заслужана пахваліць рукі, якія
вырошчваюць хлеб і пахнуць хлебам", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Гаворачы аб поспехах Гродзенскай вобласці ў галіне сельскай гаспадаркі,
Прэзідэнт асобную ўвагу ўдзяліў ураджаю рапсу. У бягучым годзе ў рэгіёне
ён рэкордны. Валавы збор склаў 287 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 40
ц/га.
"Суверэнная Беларусь моцна стаіць на нагах. Мы кардынальна змяніліся і
шмат чаму навучыліся. Увесь свет ведае: калі хочаш купіць смачнае і
якаснае - шукай з паметкай "Зроблена ў Беларусі". Нам удалося ў гэты
тэхнагенны век захаваць высокія стандарты натуральных прадуктаў", - падкрэсліў кіраўнік
дзяржавы.
Дэвізам абласнога фестывалю сталі словы "Масты аб'ядноўваюць на подзвіг і
на працу!" У горадзе арганізавана работа выязных гандлёвых кропак і
гастранамічны фестываль.
Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За захаванне і развіццё
традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" на XXX Мінскім міжнародным
кінафестывалі "Лістапад" быў прысуджаны народнаму артысту Расійскай
Федэрацыі, народнаму артысту Чачэнскай Рэспублікі Дзмітрыю Харацьяну.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што цяперашні фестываль, які
праводзіцца ў 100-гадовы юбілей беларускага кіно пад дэвізам "Кіно са
знакам якасці", стане месцам зараджэння культурных ініцыятыў і знаёмства
з лепшымі кінапраектамі.
У ЦВК Беларусі пададзена заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы
грамадзян па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Віктара Куляша
кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў
ЦВК.
Такім меркаваннем падзяліўся расійскі рэжысёр, генеральны дырэктар
"Масфільма" Карэн Шахназараў у час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да
адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
"Запрашаю ўсіх на "Лістападзік", які пачнецца 2 лістапада. На конкурс
адабраны сем вельмі розных фільмаў з Беларусі, Расіі, Харватыі, Іспаніі,
Мексікі і Бразіліі", - сказала Святлана Сухавей.
Мерапрыемствы ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы
праходзяць у беларускай сталіцы 31 кастрычніка - 1 лістапада. У
канферэнцыі прымаюць удзел каля 600 удзельнікаў з больш як 40 краін.