24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датМіжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо чацвёрты раз сабраў творцаў з розных краін у межах агульнай дыскусіі, якая адбывалася за круглым сталом падчас ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Кожны гаварыў пра найбольш актуальныя падзеі і працэсы, убачаныя праз прызму нацыянальнай культуры і ўласнага светаўспрымання. Ці можна ўсур'ёз ставіцца да забаўляльнай літаратуры? Што рабіць, каб павысіць ганарары пісьменніка? Ці варта ствараць уласныя творы на розных мовах?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» ўдалося запісаць падчас міжнароднага сімпозіума.
Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.
Перамога нашай супрацоўніцы Ніны Шчарбачэвіч у Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў «Першацвет» стала адной з найпрыемнейшых навін, якія нам прынесла Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Дарэчы, яе вынікі былі падведзены ўчора на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі. Маладая аўтарка стала адным з дзесяці лаўрэатаў у намінацыі «Паэзія», заяўкі на якую падалі больш за дзвесце чалавек, і абяцае атрымаць на міжнародных мерапрыемствах яшчэ не адну ўзнагароду, чаго рэдакцыя газеты ёй шчыра жадае.