Лукашэнка: беларусы рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю, а трэба насіць сваё
16.11.2024
12
"Людзі ўсё больш і больш да натуральных тканін схіляюцца. Акрамя
беларусаў. Беларусы не разумеюць. Беларусы рвуцца за Gucci, Versace і
іншай гадасцю. Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Насіце
сваё і прывучайце дзяцей да гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка,
гаворачы аб якасці і натуральнасці беларускіх вырабаў.
У чым унікальнасць Магілёўскай вобласці? Некалькі фактаў ад Лукашэнкі
16.11.2024
11
"Мы па праву ганарымся гісторыяй нашага рэгіёна. Менавіта ў Магілёве ў
1888 годзе з'явіўся першы беларускі тэатр. Яго сцены памятаюць Шаляпіна,
Рахманінава. Першы беларускі алімпійскі медаль заваяваў у Мельбурне ў
1956 годзе ўраджэнец Магілёўшчыны малатабоец Міхаіл Крываносаў", -
прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: працоўнае адзінства забяспечвае беларусам незалежнасць
16.11.2024
9
А працоўнае адзінства, заявіў Прэзідэнт, забяспечвае беларусам
незалежнасць. "Мы працуем і зарабляем. За кароткі гістарычны перыяд наша
краіна стала самастойнай і самадастатковай дзяржавай. І гэта не раз нас
ратавала", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка ў Клімавічах наведвае свята "Дажынкі"
16.11.2024
11
Кіраўнік дзяржавы ўручыць узнагароды пераможцам уборачнай кампаніі. Фестываль-кірмаш
"Дажынкі" традыцыйна з'яўляецца галоўным сельскагаспадарчым святам у
рэгіёне, дзе падводзяць вынікі ўборачнай і ўшаноўваюць перадавікоў.