Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы
20.11.2024
7
Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны. Усе яны прызналі віну, раскаяліся ва
ўчыненым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя
захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх
двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў.
Карпенка: акрэдытацыя нацыянальных наглядальнікаў завершыцца 20 студзеня 2025 года
20.11.2024
6
Працэс акрэдытацыі нацыянальных наглядальнікаў прадаўжаецца. Палітычная
партыя, іншае грамадскае аб'яднанне, працоўны калектыў арганізацыі або
калектыў яе структурнага падраздзялення, грамадзяне маюць права
накіраваць наглядальнікам аднаго свайго прадстаўніка на пасяджэнні
адпаведнай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на ўчастак
для галасавання.
ЦВК: перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць газеты "Рэспублiка" і "Звязда"
20.11.2024
5
Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты будзе прадастаўлена магчымасць два разы ў
прамым эфіры выступіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і Першага
нацыянальнага канала Беларускага радыё. На кожнае выступленне кандыдату
зарэзервавана не больш за 30 мінут. Эфірны час у радыё- і тэлеэфіры
будзе прадастаўляцца ў перыяд з 8 па 17 студзеня 2025 года па рабочых
днях.