Лукашэнка западозрыў студэнтаў у тролінгу
22.11.2024
Аляксандр Лукашэнка адразу папярэдзіў, што лекцыя будзе доўгай, нават за
дзве гадзіны ён не паспее расказаць аб галоўным. "Калі будзеце цярпець,
то я падумаю, у які час пасля выбараў. Нават калі Прэзідэнтам не буду, я
гатовы да гісторыкаў прыехаць, я люблю гісторыю. Але, напэўна, за дзве
гадзіны я не змагу ўсё выкласці, калі падрабязна, каб вы разумелі, што
мы з вамі стварылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка пра матывацыю студэнтаў: настаў час, каб чалавек сам думаў пра сваю адукацыю і здароўе
22.11.2024
"Настаў час, каб чалавек думаў пра сваю адукацыю, здароўе і іншае, спорт
сам. Хочаш - калі ласка, мы табе адчыняем дзверы. А проста сядзець тут,
мучыцца, з цябе выкладчыкі нешта спрабуюць выцягнуць, а ты не хочаш...
Напэўна, гэты час ужо мінуў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка: у Беларусі сёння вялізныя магчымасці
22.11.2024
"Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэта выпакутавана народам. Паглядзіце
на гэта. Агітую вас за гэта. У краіне сёння вялізныя магчымасці, -
падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Не хочаш у краіне, працуй па
спецыяльнасці, спалучаючы свае веды і адукацыю з дружалюбнымі краінамі".
Лукашэнка: чалавецтва яшчэ не акунулася ў трэцюю сусветную вайну, але ўжо ідзе сапраўдная інфармацыйная вайна
22.11.2024
3
"Шмат апошнім часам мы гаворым аб тым, каб, дай бог, не пачалася трэцяя
сусветная вайна, што мы проста напярэдадні гэтай страшнай падзеі. Але,
дзякуй богу, неяк чалавецтва тармозіць і не акунулася ў гэту трэцюю
сусветную вайну. Але тое, што ідзе інфармацыйная вайна, і прытым даўно, і
не проста процістаянне, а сапраўдная інфармацыйная вайна, гэта
дакладна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.