Мінская міліцыя расказала пра крыніцу шуму ў раёне парку Горкага
03.05.2018
493
"У міліцыю з пытаннем адносна шуму ў раёне парку Горкага звяртаюцца грамадзяне. Паводле ўдакладненай інфармацыі, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага праходзіць рэпетыцыя святочнага канцэрта ў гонар маючага адбыцца Дня Перамогі. Шум ідзе ад гукавых гармат", - праінфармавалі ў ГУУС.
КДБ Беларусі выкрыў палкоўніка запасу - агента замежнай разведкі
03.05.2018
461
Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, пытанні работы па лініі контрразведкі абмяркоўваліся 2 мая ў час рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. "Зразумела, што гэтыя рэчы ў поўнай меры я не магу паведаміць тэлебачанню і грамадскасці. Тым не менш можна сказаць, што работа ў гэтым напрамку камітэтам ужо арганізавана на якасна іншым узроўні. Больш эфектыўна", - сказаў кіраўнік ведамства.
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне
02.05.2018
542
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці, "Белдзяржхарчпраму", Гродзенскаму і Віцебскаму аблвыканкамам даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне на агульную суму Br160 тыс. 544,11.