Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Татарстана адбудзецца 5 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе пройдзе канцэрт майстроў мастацтваў рэспублікі.
Прадстаўнік МЗС нагадала, што ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодвух баках лініі размежавання.
У гастрольнай афішы тэатра з Мінска спектакль "Па шчупаковым загадзе" (музычная казка па матывах рускіх народных казак), "Падводнікі" (хроніка няздзейсненай катастрофы ў 2-х дзеях), "Пане Каханку" (мастацкая выдумка ў 2-х дзеях).
Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. Подпісы пад пагадненнем паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.
"Істотная ўвага ў час перагавораў была ўдзелена рабоце над міжурадавым пагадненнем аб узаемным прызнанні віз. Мы крок за крокам набліжаемся да таго, каб зняць тыя праблемныя пытанні, якія існуюць у гэтым плане", - сказаў Уладзімір Макей.
У аэрапорце дзяцей сустракалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Надзея Ануфрыева.