Сёлета у фестывалі пакажуць 404 фільмы з 47 краін свету. Праграмай таксама запланаваны кінапаказы конкурсных і пазаконкурсных праграм, творчыя сустрэчы з вядомымі рэжысёрамі-аніматарамі, майстар-класы, конкурсы, тэматычныя выстаўкі і тэатралізаваныя паказы.
Беларускі оскараўскі камітэт прыняў рашэнне аб вылучэнні фільма "Хрусталь" на "Оскар". Карціна поўнасцю адпавядае крытэрыям Амерыканскай кінаакадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Заяўка адпраўлена, праінфармаваў Валерый Дзмітрачэнка.
Спецыяльнага дыплома ад крытык-клуба "За тонкую інтэрпрэтацыю тэксту, за дакладнае ўзаемадзеянне рэжысёра і актрысы, за прагу да жыцця ў спектаклі "Шчаслівыя дні" ўдастоены тэатр імя Алексідзэ.
"Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй, дакументамі ў галіне тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі, дзяліцца вопытам пры правядзенні семінараў, стажыровак спецыялістаў", - расказалі ў прэс-службе.
Творчы лёс Валянціна Елізар'ева звязаны з беларускім харэаграфічным мастацтвам больш як 40 гадоў. У Вялікі тэатр Беларусі ён прыйшоў у 1973 годзе галоўным балетмайстрам.