16 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914 - 1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта
Каляндар памятных датДля супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.
Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).
Пра лёс і творчы шлях класіка беларускай літаратуры раскажуць за акіянам. Выстаўку «Завуся я толькі Янка Купала» арганізавала пасольства Беларусі ў Аргенціне. Яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.