Усяго на выставе прадстаўлены 40 плакатаў, на якіх можна ўбачыць у тым
ліку фатаграфіі такіх вядомых фатографаў БЕЛТА, як Аркадзь Нікалаеў,
Уладзімір Шуба, Аляксандр Дзідзевіч.
Нагрудны знак да ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай
гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару ААТ
"Крутагор'е-Петкавічы" Юрыю Клімашу.
У Мінскай вобласці ў бягучым годзе вырасцілі чвэрць ад рэспубліканскага
каравая - 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы і рапсу.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых (разам з кукурузай) дасягнула амаль 44
ц/га. Гэта больш, чым у суседніх еўрапейскіх краінах.
Неабходна стварыць у райцэнтрах, аграгарадках, вёсках і пасёлках
такія камфортныя ўмовы, каб людзі імкнуліся жыць, працаваць і гадаваць
дзетак менавіта там. Каб туды ехалі з Мінска і вялікіх гарадоў.
"Учора (у пятніцу, 18 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) у мяне быў
непублічны дзень, але вельмі цяжкі. Вельмі складаныя, цяжкія, але
цікавыя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Мінская вобласць - гэта практычна Беларусь у мініяцюры. Аб гэтым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным
фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне.
Павышэнню якасці беларускай прадукцыі ў 2025 годзе будзе ўдзелена
прыярытэтная ўвага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне.
Прыбыўшы ў горад на абласны фестываль "Дажынкі-2024", кіраўнік дзяржавы
перш за ўсё падзяліўся сваімі ўражаннямі аб культуры земляробства ў
рэгіёне - з верталёта, як вядома, усё відаць як на далоні.
У 2003-м на "Дажынкі" ў Пружаны прыехаў і Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы,
менавіта з удзелам кіраўніка дзяржавы і адкрывалі Палац культуры.
Прэзідэнт прыехаў не з пустымі рукамі і ўручыў мясцоваму творчаму
калектыву баян.