Рус | Бел
  Бліжэйшая памятная дата
  Каляндар памятных дат
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день"

Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день"

26.05.2018      2
Цэнтр славянскіх культур правёў Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день», прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Культура Беларусі была прадстаўлена выставай малюнкаў «Я адкрываю Беларусь», канцэртам «Знаёмства з беларускімі цымбаламі», выкананнем беларускіх каляндарных абрадавых песень і беларускіх вершаў, кінапаказам карціны «Белыя росы. Вяртанне» і сустрэчай з выканаўцам галоўнай ролі Сяргеем Жбанковым.

У конкурсе чытальнікаў “Славянскія рыфмы” пераможцам конкурсная камісія прызнала Наталлю Кабакову з вершам Георгія Джагарава “България». Івану Саўценкаву з вершам Пятруся Броўкі “Прыгожая вуліца” дасталася другое месца. Па-за конкурсам Раман Чырвонцаў (радца конкурснай камісіі) пазнаёміў слухачоў з вершам Пятруся Броўкі “Зямля Беларусі”.

Міжнароднае свята "Браслаўскія бліскавіцы" пройдзе 26-27 мая

24.05.2018      5
Увечары 26 мая на пляцоўцы старажытнага гарадзішча "Замкавая гара" адбудзецца свята сярэдневяковай культуры "Меч Брачыслава" з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, вулічнага тэатра "Гістрыён" і фалк-групы "Літы Талер" (Мінск).

Камандуючы ВПС Латвіі наведвае з візітам Беларусь

23.05.2018      5
"З яго ўдзелам будуць прааналізаваны вынікі практычнай рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб абмене інфармацыяй аб палётах паветраных суднаў ад 8 чэрвеня 2017 года", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" адбудзецца 24-26 мая

23.05.2018      8
Больш як 20 гадоў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга пры падтрымцы Мінаблвыканкама і Нясвіжскага райвыканкама арганізуе гэту адну з самых яркіх падзей у рэгіёне.

Гісторыю краіны ў фатаграфіях прадставіць сумесны праект БЕЛТА і "Беларусь 24"

22.05.2018      6
БЕЛТА і тэлеканал "Беларусь 24" з 21 мая рэалізуюць праект да Дня Незалежнасці. Асновай яго стаў альбом БЕЛТА, выпушчаны да 100-годдзя агенцтва, "Імгненні стагоддзя".

Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні пройдзе 8 чэрвеня

22.05.2018      5
Творчае спаборніцтва адбудзецца на пляцоўцы Палаца культуры горада, а цырымонія ўзнагароджання пераможцаў - на сцэне амфітэатра ў час урачыстага адкрыцця фестывалю.

Беларусь і Ізраіль будуць развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва

22.05.2018      5
Згодна з дакументам, бакі ў 2018 годзе створаць сумесную рабочую групу па ўзаемадзеянні ў галіне навукі і тэхналогій і правядуць конкурс беларуска-ізраільскіх навукова-тэхнічных праектаў.

"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" пройдуць 22-24 чэрвеня

22.05.2018      5
Штогадовы фестываль у нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў запрашае паклоннікаў класічнай музыкі, оперы і балета ў "беларускі Версаль".

Брэсцкі драмтэатр прадставіў прэм'еру спектакля пра Ясеніна

21.05.2018      8
Работа над пастаноўкай заняла ў творчай групы каля чатырох гадоў. Валянціна Янавец спецыяльна паставіла спектакль у малой зале. Камерная абстаноўка дае магчымасць разам з Сяргеем Ясеніным перажываць асабістую драму.

Адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй развіваюцца ў пазітыўным ключы - Гіб

21.05.2018      8
"Нам вельмі прыемна, што дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Дункан наведаў Беларусь у верасні 2017 года. Гэта гістарычная падзея", - сказала Фіёна Гіб.

"Джазавыя вечары - 2018" пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня ў Мінску

21.05.2018      8
Гледачоў шостага фестывалю чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: "Лацінаамерыканскі джаз", "Традыцыі і сучаснасць", "У джазе толькі дзяўчаты".

Для адміністратараў

Яндекс.Метрика

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2018 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар