Лукашэнка: у Беларусі няма ніякіх планаў нападаць на Украіну
14.03.2025
"Так, граніца (беларуска-ўкраінская. - Заўвага БЕЛТА) там забарыкадавана
вельмі моцна, замініравана ўсюды. Яны баяцца даўно, што мы ўвяжамся ў
гэту вайну. Мы выразна прытрымліваемся трэнду на мір. І ў нас няма такіх
планаў нападаць на Украіну цяпер. Гэта было б нават непрыстойна з
нашага боку", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка зноў заклікаў утраіх славянскімі народамі дамовіцца аб міры ва Украіне
14.03.2025
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з такім меседжам выступіў і напярэдадні
пасля перагавораў з Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, што аб міры трэба
дамовіцца ўтраіх з удзелам Расіі, Украіны і Беларусі. "Утраіх мы павінны
сесці (у яго (Уладзіміра Зяленскага. - Заўвага БЕЛТА), напэўна, сіл на
гэта ўжо няма) і дамовіцца", - падкрэсліў ён у інтэрв'ю.