Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

У Мінску з-за рамонту на вул. Філатава 19-20 жніўня змяняецца рух аўтобусаў

08.08.2017      604
Так, рух аўтобусаў маршруту нумар 70 арганізуецца з боку АС "Аўтазаводская" ў напрамку станцыі метро "Партызанская" па вул. Куляшова, Тухачэўскага, Жылуновіча і далей па маршруце з выкананнем на змяняемым участку прыпыначнага пункта "Кінатэатр "Камсамолец", у зваротным напрамку - без змяненняў.

Анамальная гарачыня з Еўропы ў Беларусь не прыйдзе, будзе да 35 градусаў

08.08.2017      511
У бліжэйшыя дні паветра ў Беларусі будзе паступова прагравацца. У чацвер, 10 жніўня, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да плюс 30-34 градусаў. У пятніцу, 11 жніўня, ужо на большай частцы краіны прагназуецца 30-34 градусы.

Беларусь упершыню прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі дружбы ў Нью-Ёрку

08.08.2017      546
Музычная група з Беларусі Bycity была адабрана арт-дырэкцыяй горада, каб прадставіць на фестывалі Еўропу. Са сцэны прагучалі новыя для нью-ёркцаў кампазіцыі на беларускай мове - "Цячэ вада ў ярок", "Зазвінелі звонікі", "На пасашок".

Заяўкі на ўдзел у IV Калядным конкурсе вакалістаў прымаюцца да 22 кастрычніка

07.08.2017      537
Конкурс пройдзе з 14 па 20 снежня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца спевакі з усіх краін, якія скончылі вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы (навучаюцца ў іх) або працуюць (выступаюць) у прафесійных музычных тэатрах.

Аб'яўлена конкурсная праграма фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча

07.08.2017      532
Рэпертуарная афіша фарміруецца з лепшых спектакляў бягучага тэатральнага сезона, пастаўленых паводле твораў беларускіх драматургаў, у конкурсных праграмах "Спектакль тэатра драмы" і "Эксперымент".

Беларусь і Судан маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

07.08.2017      528
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" сустрэліся міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Судана Сумая Махамед Ахмед Абукашва.

Гарачыня вернецца ў Беларусь на бягучым тыдні

07.08.2017      566
У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-28 градусаў цяпла.

Беларусь сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных СМІ - Ананіч

04.08.2017      539
"Сёння сродкі масавай інфармацыі працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, - адзначыла Лілія Ананіч. - Беларусь адкрыта дэманструе сваю інфармпрастору і пры гэтым сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі".

Канцэрт "Поры года" прагучыць каля мінскай ратушы 5 жніўня

03.08.2017      532
У Верхнім горадзе прагучаць творы Астара П'яцолы, Пятра Чайкоўскага, Вівальдзі. Для мінчан і гасцей сталіцы будуць іграць інтэрнацыянальная каманда Nouvelle Philharmonie Trio (Беларусь-Францыя-Нідэрланды-Германія) і струнны аркестр Кансерваторыі музыкі імя Джузэпэ Тарціні (Трыест).

МЗС Беларусі агучыла меры для актывізацыі барацьбы міжнароднай супольнасці з гандлем людзьмі

01.08.2017      1304
"Беларусь заклікае ўсіх партнёраў дзейнічаць разам. Мы павінны забяспечыць усеагульнае выкананне ўсіх міжнародна-прававых дакументаў, якія нацэлены на барацьбу з гандлем людзьмі", - заявіў намеснік міністра замежных спраў.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар