16 снежня - 225 гадоў з дня нараджэння Яна Баршчэўскага (1799 – 1851), пісьменніка, фалькларыста, выдаўца, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
17 снежня - 100 гадоў з часу стварэння (1924) Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно) (у 1928 г. у Ленінградзе створана студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, з 1939 г. працуе ў Мінску, з 1946 г. мае назву “Беларусьфільм”, з 1997 г. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”)
13 снежня - 130 гадоў назад (1894) у Познані (цяпер Польшча) выйшаў паэтычны зборнік “Смык беларускі” Францішка Багушэвіча
13 снежня - 105 гадоў назад у Мінску адбыўся сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у выніку яе расколу былі ўтвораны Найвышэйшая рада БНР (старшыня Язэп Лёсік) і Народная рада БНР (старшыня Пётр Крачэўскі)
Каляндар памятных дат