8 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Вацлава Юстынавіча Ластоўскага (1883, Глыбокскі р-н – 1938), вучонага-гісторыка, філолага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе, грамадска-палітычнага дзеяча.
8 лістапада – 165 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858), адваката, публіцыста, грамадскага дзеяча
8 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Явара (Міхаіла Андрэевіча Карася; 1903 – 1933), паэта, удзельніка нацыянальна- вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
8 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сачанкі (1938, Хойнікаўскі р-н), вучонага-гісторыка, журналіста, даследчыка публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1980)
Каляндар памятных датВыязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі адбылося 18-22 верасня 2023 г.
Рада мелася шырокім колам удзельнікаў абмеркаваць бягучыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, а таксама выканаць сукупнасць мерапрыемстваў на тэму «Васьмідзесятая гадавіна вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дняпро - рака дружбы», «Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы» у Смаленску, Мінску, Смаленскай і Віцебскай абласцях.
У падрыхтаваных імпрэзах прынялі ўдзел чальцы Рады ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Омскай, Растоўскай, Смаленскай, Томскай, Цюменскай абласцей, Рэспублік Комі і Крым, Данецкай Народнай Рэспублікі, грамадскіх арганізацый беларусаў Валгаграда, Валнавахі, Казані, Мелітопаля, Сцерлітамака, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Таксама, у межах Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны супрацоўнікі гістарычнага факультэта МДУ.