Лукашэнка: амерыканскія $60 млрд дапамогі Украіне ніколькі не зменяць сітуацыю на фронце
24.04.2024
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што абмяркоўваў выдзяленне амерыканскай
ваеннай дапамогі Украіне са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, абодва лідары ведалі, што такое
рашэнне будзе прынята. "Але што яны вырашаюць пры такой дарагоўлі на
боепрыпасы і іншае? Нічога не вырашаюць. І калі яны яшчэ іх атрымаюць", -
заўважыў беларускі лідар.
Лукашэнка: гэта наша справа з Пуціным, як выкарыстоўваць ядзерную зброю
24.04.2024
На пытанне журналістаў, ці прапісаны механізм прымянення ядзернай зброі ў
новай Ваеннай дактрыне, Аляксандр Лукашэнка адказаў адмоўна: "Механізм
не прапісаны. Гэта наша справа з Пуціным. Больш таго, не толькі па
тактычнай, але і па звычайнай зброі мы раімся, як, калі і дзе прымяняць.
Таму там, дзе трэба, прапісана".
Лукашэнка на УНС: мы павінны быць моцнымі, час выбраў нас
24.04.2024
"Так, было цяжка. Будзе не лягчэй. Але будзе цікава, таму што мы выбралі
моцную, суверэнную, незалежную, мірную Беларусь. І ў гэты складаны,
супярэчлівы час трэба выстаяць! Мы павінны гэта зрабіць - час выбраў
нас!" - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні УНС
24.04.2024
Адпаведную прапанову ўнеслі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны
сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, а таксама першы
намеснік старшыні Мінгарвыканкама, дэлегат ад Беларускага саюза жанчын
Надзея Лазарэвіч.