Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Экспазіцыя кніг Беларусі на Франкфурцкім кірмашы прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання

13.10.2017      509
На стэндзе Беларусі прадстаўлены прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета".

Рэжысёрскі конкурс ідэй для спектакляў аб'яўлены ў Беларусі

12.10.2017      482
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя рэжысёры тэатраў, студэнты па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра (драматычны тэатр)", "народная творчасць (тэатральная)", іншыя творчыя, педагагічныя работнікі, работнікі культуры з вопытам пастаноўкі спектакляў.

БЧ правядзе фестываль "Тэатральная восень" 20-21 кастрычніка ў Брэсце

12.10.2017      527
Адкрыецца фестываль 20 кастрычніка спектаклем народнага тэатра Брэсцкага КСЦ "У кожнага свая зорка" аўтара Валянціна Краснагорава. Народны тэатр "Сінтэз" Віцебскага КСЦ прадставіць спектакль "Стомлены д'ябал" Сяргея Кавалёва.

У Беларусі ўпершыню выходзіць у масавы пракат фільм у беларускім агучванні

12.10.2017      528
Прэм'ерны фільм "Шторм: пісьмы агню" (Нідэрланды) будзе ісці ў шасці кінатэатрах Мінска на працягу амаль двух тыдняў - з 27 кастрычніка па 8 лістапада, а ў лістападзе ў іншых гарадах Беларусі.

Беларусь запрасіла замежных наглядальнікаў на вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

12.10.2017      506
Запрошаны наглядальнікі з краін-суседзяў і дзяржаў АДКБ, а таксама дыпламаты акрэдытаваных у Беларусі пасольстваў. "Мы адкрыты да канструктыўнага дыялогу", - адзначыў намеснік міністра.

Рэканструкцыя "Беларусьфільма" практычна завершана - Поршнеў

11.10.2017      524
Ігар Поршнеў адзначыў, што кожны тыдзень праводзяцца нарады, пасяджэнні штабоў. Работы па рэканструкцыі завершаны на 97-98 працэнтаў, засталося завяршыць насціланне падлогі ў двух павільёнах і работы ў тон-студыі, потым трэба будзе добраўпарадкаваць тэрыторыю каля кінастудыі.

Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сваіх экспертаў у сакратарыяце САІУ

10.10.2017      508
Юрый Амбразевіч прадставіў гендырэктару САІУ прынятыя ўрадам Беларусі намаганні па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і выказаў удзячнасць за тэхнічную дапамогу.

Вялікі тэатр Беларусі адзначыць юбілей Валянціна Елізар'ева двума маштабнымі праектамі

10.10.2017      468
Вядомы балетмайстар працуе над абнаўленнем балета "Спартак", які 31 кастрычніка прадставяць гледачам, а 2 лістапада на сцэне тэатра пройдзе юбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета.

Беларусь адыгрывае лідзіруючую ролю ў пашырэнні ўдзелу жанчын у эканоміцы - Закары Тэйлар

10.10.2017      455
Закары Тэйлар адзначыў высокі ўзровень адукацыі беларускіх жанчын, іх удзелу ў жыцці грамадства. "Наш праект накіраваны на тое, каб прадаставіць жанчынам фінансавыя рэсурсы, стартавы капітал для арганізацыі ўласнага бізнесу ў Мінску і ў рэгіёнах рэспублікі, у прыватнасці ў адкрыцці ферм, у розных сферах гомеапатычнай медыцыны і г.д.", - растлумачыў ён.

Анлайн-канферэнцыя па пытаннях бяспечнага мацярынства пройдзе на сайце БЕЛТА 11 кастрычніка

10.10.2017      524
Беларусь займае 25-е месца ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін. Па паказчыках мацярынскай і дзіцячай смяротнасці наша краіна знаходзіцца на ўзроўні высокаразвітых дзяржаў.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар