Лукашэнка даручыў правесці рэвізію сваіх дырэктыў
12.06.2025
Цяпер дзейнічае 11 дырэктыў Прэзідэнта. Апошняя - аб рэалізацыі асноў
ідэалогіі беларускай дзяржавы - атрымала дванаццаты нумар, у той жа час
дырэктыва нумар 5 аб развіцці адносін з Кітаем страціла сваю сілу.
Лукашэнка пра звароты грамадзян: у ідэале іх быць не павінна
12.06.2025
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часта бачыць, як высокія службовыя
асобы, бываючы на месцах наконт таго ці іншага звароту, потым заяўляюць,
што гэта, як аказалася, не іх кампетэнцыя і трэба было гэтыя пытанні
вырашаць раней на месцах.
"Гэта будзе вяршыня". Лукашэнка заявіў аб неабходнасці выпрацаваць нацыянальную ідэю
12.06.2025
"Дай бог, каб мы, нарэшце, народу выразна сказалі не толькі што такое
ідэалогія, а як мы заўсёды гаворым: вось выпрацаваць нам бы такую
нацыянальную ідэю, якая магла б захапіць душы і сэрцы, розум людзей, -
сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Можа, яна і ёсць. Некаторыя гавораць
"патрыятызм", яшчэ нешта. Але я не адчуваю, што ёсць такая ідэя. Калі мы
яе выпрацуем (а гэта павінна быць вельмі важная для нас мэта, якая
захопіць усё - ад сэрца да розуму чалавека) - гэта вяршыня".
Лукашэнка ў бліжэйшы час мае намер вывучыць сітуацыю ў Віцебскай вобласці
12.06.2025
"Практычнае мерапрыемства - гэта нарада па развіцці Віцебскай вобласці.
Трэба паглядзець, што мы там стварылі добрага і які вынік ад той рэформы
(аб стварэнні інтэграцыйных структур у сельскай гаспадарцы. - Заўвага
БЕЛТА), якая была прапанавана яшчэ ў часы Мікалая Мікалаевіча Шарснёва",
- сказаў Аляксандр Лукашэнка.