Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Адбылася сустрэча членаў Савета ФНКА Беларусаў Расіі з намеснікам старшыні Усеўкраінскага саюза беларусаў

Адбылася сустрэча членаў Савета ФНКА Беларусаў Расіі з намеснікам старшыні Усеўкраінскага саюза беларусаў

22.08.2015 1427

20 і 21 жніўня 2015 г. Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Сяргей Львовіч Кандыбовіч і члены Савета ФНКА Мікалай Пятровіч Камароў, Аксана Вячаславаўна Солапава і Валеры Сяргеевіч Емец сустракаліся з намеснікам старшыні Ўсеўкраінскага саюза беларусаў Аляксандрам Віктаравічам Драгуном.

У ходзе працяглых і канструктыўных гутарак абмеркаваны галоўныя для абедзвюх арганізацый напрамкі сумеснай работы па развіццю і захаванню нацыянальна-культурнай дзейнасці беларускай дыяспары дзвюх краін, намечаны канкрэтныя шляхі ўзаемадзеяння.

Грамадская арганізацыя Ўсеўкраінскі саюз беларусаў была створана ў 2001 годзе і з тых часоў прымае самы актыўны ўдзел у жыцці беларусаў замежжа, спрыяючы захаванню беларускай культуры ва ўкраінскай дзяржаве. Згодна з Усеўкраінскім перапісам насельніцтва ад 2001 году на ўкраінскай зямлі пражывае 246,6 тысяч беларусаў, якія сфармавалі больш за 40 нацыянальна-культурных грамадскіх арганізацый. Спіс беларускіх грамадскіх арганізацый Украіны глядзі:http://nicid-msu.ru/index.php?option=com_k2&view=item&id=111:byulleten-1-mart-2014&Itemid=226#.VddRfX2Cn6M


Аўтар: Савета ФНКА Беларусаў Расіі

Яшчэ фота