14 кастрычніка — 125 гадоў назад нарадзіўся Адам Бабарэка (1899 - 1938), беларускі пісьменнік
Каляндар памятных датВыязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі адбылося 18-22 верасня 2023 г.
Рада мелася шырокім колам удзельнікаў абмеркаваць бягучыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, а таксама выканаць сукупнасць мерапрыемстваў на тэму «Васьмідзесятая гадавіна вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дняпро - рака дружбы», «Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы» у Смаленску, Мінску, Смаленскай і Віцебскай абласцях.
У падрыхтаваных імпрэзах прынялі ўдзел чальцы Рады ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Омскай, Растоўскай, Смаленскай, Томскай, Цюменскай абласцей, Рэспублік Комі і Крым, Данецкай Народнай Рэспублікі, грамадскіх арганізацый беларусаў Валгаграда, Валнавахі, Казані, Мелітопаля, Сцерлітамака, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Таксама, у межах Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны супрацоўнікі гістарычнага факультэта МДУ.
Першым прыпынкам было «Багародзіцкае поле» Вяземскага раёна Смаленскай вобласці – месца жорсткага супрацьстаяння савецкіх і нямецка-фашысцкіх войскаў, вядомага як "Вяземскі кацёл", дзе ў 1941 годзе смерцю адважных загінулі сотні тысяч воінаў Чырвонай Арміі. 18 верасня 2023 г. тут на Мемарыяльным комплексе адбыўся мітынг і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі раёна, прадстаўнікі грамадскіх, патрыятычных, маладзёжных арганізацый, ветэраны Вялікай айчыннай вайны і працаўнікоў тылу, юнармейцы. Запомніліся выступленні кіраўніка Вяземскага гарадскога паселішча А.А. Грыгор'ева, дэпутата Смаленскай абласной Думы М.У. Леаненкава, старшыні ФНКА Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіча, ветэрана працы, працаўніцы тылу А.В. Базылёвай. Шмат цікавай інфармацыі пачулі чальцы дэлегацыі падчас экскурсіі ў музеі-мамарыяле «Багародзіцкае поле».
На пляцоўцы Смаленскага інстытута мастацтваў прайшла патрыятычная акцыя ФНКА Беларусаў Расіі з канцэртнай праграмай у падтрымку сем'яў вайскоўцаў, што выконваюць свой абавязак у зоне правядзення СВА. Канцэртную праграму падрыхтавалі Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці пры падтрымцы Смаленскай рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці і ФНКА Беларусаў Расіі. Ярка выступілі народны калектыў эстраднай песні "Белая Русь", народны калектыў вакальнага ансамбля беларускай песні «Мядуніца» ды навучэнцы Смаленскага інстытута мастацтваў.
19 верасня 2023 г. чальцы дэлегацыі ўсклалі кветкі да магілы Героя Савецкага Саюза гвардыі старэйшага сяржанта М.А. Ягорава ў скверы Памяці Герояў.
У музеі гісторыі Смаленскай паліцыі прайшоў навукова-практычны круглы стол «Дняпро – рака дружбы: гістарычныя асаблівасці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і грамадскіх ініцыятываў на сучасным этапе». Мерапрыемства было арганізавана ФНКА Беларусаў Расіі і Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй Смаленскай вобласці сумесна з гістарычным факультэтам МДУ імя М.В.Ламаносава пры падтрымцы і ўдзеле кіраўніцтва Адміністрацыі Смаленскай вобласці. Цікавую, змястоўную інфармацыю далі ў сваіх паведамленнях намеснік начальніка дэпартамента ўнутранай палітыкі Смаленскай вобласці В.С. Бабурчанкаў, саветнік-эксперт дэпартамента ўнутранай палітыкі Смаленскай вобласці А.А. Ульяненкава, вучоныя-гісторыкі, чальцы рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій, грамадскіх арганізацый Расійскай Федэрацыі, ветэранскага і маладзёжнага руху.
Для дэлегацыі была арганізавана экскурсія па гістарычным цэнтры горада Смаленска.
Наступны пункт – Дубровенскі раён Віцебскай вобласці, Мемарыяльны комплекс "Рыленкі", месца пахавання 10 тысяч чырвонаармейцаў 11-й і 31-й армій, якія загінулі ў раёне дзевяці найблізкіх вёсак у жорсткіх баях з кастрычніка 1943 па чэрвень 1944 года. Гэта адзін з самых велічных помнікаў, устаноўленых на месцах масавых пахаванняў воінаў Чырвонай Арміі ў Беларусі.
У Парку Воінскай славы горада Дуброўна Віцебскай вобласці прайшоў мітынг, прымеркаваны да міжнароднага дня міру, падчас якога ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў героям Савецкага Саюза і героям-вызваліцелям Дубровенскага раёна. Мітынг адкрылі старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта А.У. Лукашоў і Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіч, выступілі Старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў В.В. Чаплева, навучэнцы Асінторфскай "Школы свету".
На 468 км аўтамагістралі Масква — Мінск у брацкай магіле пахаваны камандзір стралковага ўзвода 19-га танкавага корпуса лейтэнант Фарыд Яруллін, што загінуў у баі за вызваленне Беларусі 17 кастрычніка 1943 года. Фарыд Яруллін - выбітны татарскі кампазітар, заснавальнік нацыянальнага балета, стваральнік першага татарскага балета "Шурале". Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў носіць яго імя. Чальцы дэлегацыі ўсклалі кветкі да бюста Фарыда Ярулліна, устаноўленага перад школай.
Цікавай і карыснай для расійскіх беларусаў была прэзентацыя Дубровенскага раённага дома рамёстваў.
20 верасня 2023 года ў Мінску на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі праведзены навукова-практычны круглы стол "Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы: уклад нацыянальна-культурных грамадскіх арганізацый" і рабочая сустрэча дэлегацыі з дырэктарам бібліятэкі В.Ф. Гігіным. Гэтую імпрэзу арганізавалі ФНКА Беларусаў Расіі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і гістарычным факультэтам МДУ імя М.В. Ламаносава. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўкладу грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары Расіі ва ўмацаванне адзінай гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы, былі прапанаваны шляхі ўзаемадзеяння ФНКА Беларусаў Расіі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Для ўдзельнікаў дэлегацыі была арганізавана экскурсія па бібліятэцы.
Адбыўся працоўны візіт у Храм–помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, што паслужылі выратаванню Айчыны нашай, з наведваннем крыпты (запаветнага месца) і музея. На пляцоўцы Храма-помніка адбылося падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Дзяржаўнай установы "Беларускі цэнтр духоўнага адраджэння". Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіч і дырэктар Беларускага цэнтра духоўнага адраджэння А.В. Госцеў.
У крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, што паслужылі выратаванню Айчыны нашай, была перададзена зямля з Багародзіцкага поля і з месца пахавання ў Кабардзіна-Балкарыі воінаў Вялікай Айчыннай вайны. У Музей Храма–помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, што паслужылі выратаванню Айчыны нашай, была перададзена копія сцяга Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
На Старабарысаўскім тракце госці з Расіі наведалі Мінскі Дом Міласэрнасці з Дамавой царквой ў імя святога праведнага Іова Шматпакутнага, пабудаваныя ў пачатку 20 стагоддзя для абяздоленных людзей: старых, дзяцей-сірот і інвалідаў.
21 верасня 2023 года дэлегацыя ФНКА Беларусаў Расіі была запрошана на Гала-канцэрт IV Фестываля беларусаў свету, што прайшоў у Мінскім гарадскім палацы культуры.
30 верасня 2023 года моладзь ФНКА Беларусаў Расіі разам з Маладой гвардыяй Смаленшчыны прыняла ўдзел у вялікім грамадскім мерапрыемстве, што было прысвечана прадстаўленню новых рэгіёнаў Расіі, чым і завяршылі значны, міжнародны ў поўным разуменні гэтага слова, праект "Дняпро -- рака дружбы".
Выязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі атрымала станоўчыя водгукі ўсіх яе ўдзельнікаў.