Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Круглы стол «Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню»

Круглы стол «Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню»

03.09.2015 1336
2 верасня 2015 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся круглы стол «Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню».
Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ "Выдавецкі дом "Звязда", Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адзначыла, што ў сферы кнігавыдання Беларусь цесна супрацоўнічае з Расіяй па шэрагу сумесных значных праектаў, у прыватнсці, з Урадам Масквы.
Лілія Ананіч распавяла аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў Свеце» і перадала сертыфікат на камплект кніг беларускіх выдаўцоў Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
У дыскусіі таксама прынялі ўдзел галоўны рэдактар «Расійскай газеты» Уладзіслаў Фронін, першы намеснік старшыні савета ФНКА Беларусаў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Казакоў, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Кажадуб, член савета ФНКА Беларусаў Расіі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі Іван Сабіла, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі Любоў Турбіна і інш.