Выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
17 верасня ў Маскве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Я – шлях, якому век няма спакою ...» на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. На выстаўцы будуць прадстаўлены графічныя работы славутых мастакоў Беларусі: Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Віктара Александровіча, Міхаіла Басалыгі, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча.
Выстаўка «Я – шлях, якому век няма спакою ...», знаёміць з асобай Янкі Купалы, яго жыццём і творчасцю ў гады Першай сусветнай вайны. У Расіі і сёння захоўваецца ўдзячная памяць пра беларускага Песняра Янку Купалу. Яго творы перакладаюцца на рускую мову, яму прысвячаюць вершы. У Татарстане, у пасёлку Пячышчы, вось ужо 40 гадоў прымае наведвальнікаў кватэра-музей паэта. Вялікі ўклад ва ўшанаванні памяці паэта належыць беларускай дыяспары. Падчас цырымоніі адкрыцця будзе праведзена грамадска-культурная акцыя "Чытаем Купалу разам". У ёй прымуць удзел ганаровыя госці мерапрыемства: прадстаўнікі 19 Амбасад, акрэдытаваных у Расійскай Федэрацыі, і сябры Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».
Яшчэ фота
Каментары да фатаграфій
- Будынак Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, узведены на месцы спаленай фашыстамі хаты, у якой жыў Янка Купала да вайны. Музей заснаваны 25.05.1944, адкрыты для наведвальнікаў 20.09.1945
- Помнік Янкі Купалы Ў Мінску, скульптар Анатоль Анікейчык
- Помнік Янкі Купвлы ў Маске, скульптар: Леў і Сяргей Гумілеўскія


