Рабочыя сустрэчы Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовича Сяргея Львовіча
5-6 верасня 2015 пад час знаходжання Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіча Сяргея Львовіча ў Рэспубліцы Беларусь у сувязи са святкаваннем Дня беларускай пісьменнасці ў г. Шчучыне адбыліся яго рабочыя сустрэчы з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бузоўскім Ігарам Іванавічам, міністрам інфармацыі РБ Ананіч Ліліяй Станіславаўнай, міністрам культуры РБ Святловым Барысам Уладзіміравічам, міністрам адукацыі РБ Жураўковым Міхаілам Анатольевічам. Разглядаліся пытанні рознабаковага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь з ФНКА Беларусаў Расіі.
7 верасні 2015 у Мінску прайшлі рабочыя сустрэчы Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіча са Старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Гардзейчыкам Іванам Аркадзьевічам і з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алёнай Ляшковіч, пад час якіх былі абмеркаваны і намечаны шляхі і формы гуманітарнага супрацоўніцтва.
