Рус | Бел
Сустрэча расійскіх і беларускіх гісторыкаў

Сустрэча расійскіх і беларускіх гісторыкаў

15.09.2015      1100
15 верасня 2015 года ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Другая сусветная вайна ў гісторыі чалавецтва 1939-1945 гг.», што стартавала на гістарычным факультэце МДУ і праводзіцца сумесна з Расійскім гістарычным грамадствам, Аддзяленнем гісторыка-філалагічных навук Расійскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі НАН РБ, адбылася рабочая сустрэча дэкана гістарычнага факультэта, акадэміка РАН, прафесара Сяргея Паўлавіча Карпава з дэлегацыяй навукоўцаў-гісторыкаў з Беларусі і Старшынёй Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі д.псіх.н., прафесарам Сяргеем Львовічам Кандыбовічам

У межах сустрэчы абмяркоўваліся асаблівасці развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, былі намечаны шляхі далейшага супрацоўніцтва ў рамках раней падпісаных дагавораў і пагадненняў

Гістарычны факультэт МДУ наведалі: ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член-карэспандэнт НАН РБ, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ, к.г.н., дацэнт Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч; ад Беларускага дзяржаўнага універсітэта - дэкан гістарычнага факультэта БДУ к.г.н., дацэнт Сяргей Мікалаевіч Ходзін, намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ па адукацыйных інавацыях і міжнародным супрацоўніцтве к.г.н., дацэнт Андрэй Аркадзьевіч Прохараў, загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ д.г.н., прафесар Алег Антонавіч Яноўскі; ад Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова - дэкан гістарычна-філалагічнага факультэта к.г.н., дацэнт Уладзімір Васільевіч Барысенка.
Крыніца: гістфак МДУ імя Ламаносава
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар