Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Канцэрт Ларысы Трухіной, – народнай артысткі Расіі, сябра ФНКА Беларусаў Расіі

Канцэрт Ларысы Трухіной, – народнай артысткі Расіі, сябра ФНКА Беларусаў Расіі

17.12.2015 1143

26 снежня 2015 года ў Маскоўскай Дзяржаўнай карціннай галерэі народнага мастака СССР Аляксандра Шылава адбудзецца канцэрт Ларысы Трухіной – сябра ФНКА Беларусаў Расіі, выканаўцы народных песень, народнай артысткі Расіі. 

Прагучаць народныя песні, песні на беларускай мове, песні Юрыя Зацарнага на вершы Сяргея Ясеніна, Марыны Цвятаевай, Аляксандра Пушкіна і іншых аўтараў. 

Экспазіцыя Галерэі велізарная: у залах размяшчаецца больш за 800 жывапісных і графічных работ А. Шылава. Па гэтым квітку можна прыйсці раней (галерэя адкрываецца з 11 гадзін), без спешкі азнаёміцца з экспазіцыяй партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзеячаў культуры і мастацтва, жаночых вобразаў, народнай тэмы ў творчасці А. Шылава. А ўжо а 19 гадзіне загучаць народныя песні ў выкананні Ларысы Трухіной http://belros.org/by/news/index.php?news=2455 

Галерэя Аляксандра Шылава: Масква, вуліца Знаменка, дом 3, Станцыя Метро Баравіцкая, Бібліятэка Леніна; http://amshilov.ru/3d-tur/ 

Даведкі па тэлефоне: (495) 697-54-00.

Даты правядзення падзей: 26 снежня 2015 года