Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы"

IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы"

22.12.2015 1336

IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" адбылася 10 сьнежня 2015 г датэрмінова, у сувязі з выбраннем Старшыні рэгіянальнай аўтаноміі беларусаў Масквы Сяргея Львовіча Кандыбовіча Старшынёй Федэральнай аўтаноміі.

Рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы» зарэгістраваная ў сакавіку 2000 года.

Асноўныя задачы аўтаноміі – захаванне нацыянальных традыцый і самабытнасці беларускага народа, развіццё беларускай мовы і культуры, прадстаўніцтва і абарона законных інтарэсаў беларусаў і іх арганізацый-членаў аўтаноміі ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, умацаванне дружбы паміж народамі шматнацыянальнай Масквы, аказанне сацыяльнай і юрыдычнай дапамогі беларусам-москвичам; садзейнічанне станаўленню Саюзнай дзяржавы, самастойнае вырашэнне іншых пытанняў.

Ініцыятарам стварэння і першым Старшынёй НКА "Беларусы Масквы" быў Мікалай Іванавіч Шляга (1934-2004) – генерал-палкоўнік, Першы намеснік Міністра абароны СССР, начальнік Галоўнага ваенна-палітычнага Упраўлення Узброеных Сіл СССР.

З 2005 года Старшынёй НКА "Беларусы Масквы" стаў Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, неаднаразовы лаўрэат Дзяржаўных прэмій Урада РФ, доктар псіхалагічных навук, прафесар Сяргей Львовіч Кандыбовіч.

IХ канферэнцыя беларусаў Масквы прайшла ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў. На канферэнцыі прысутнічалі дэлегаты ад беларускіх мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій Масквы, члены рэгіянальнай і федэральнай аўтаномій, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, кіраўнікі і запрошаныя госці з федэральных і рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій Масквы і Расіі.

З прывітаннем ад Урада Масквы выступіў першы намеснік кіраўніка Дэпартамента нацыянальнай палітыкі, міжрэгіянальных сувязяў і турызму Урада Масквы Віталь Сучкоў.

Прывітальнае слова Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі зачытала саветнік Пасольства Наталля Вашчыла.

У якасці ганаровых гасцей канферэнцыю наведалі: дырэктар Маскоўскага дома нацыянальнасцяў Уладзімір Тарасаў, першы намеснік дырэктара Маскоўскага дома нацыянальнасцяў Анастасія Шчарбакова, Прэзідэнт Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі азербайджанцаў Расіі Мехрыбан Садыгова, Старшыня Усерасійскага кангрэса этнажурналістаў, кіраўнік Камісіі па ўзаемадзеянню са СМІ і камунікацый Савета па справах нацыянальнасцяў Урада Масквы Джаміль Садыхбеков, дарадца старшыні Узбекскай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Масквы Рынат Маннанов, вядомыя дзеячы культуры Ларыса Трухіна, Сяргей Костачка, Любоў Турбіна і іншыя.

Па выніках абмеркавання справаздачы Рады НКА "Беларусы Масквы", прадстаўленага Сяргеем Кандыбовічам, была прынята Пастанова канферэнцыі.

Старшынёй Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" абраная Аксана Вячаславаўна Солапава – намеснік дэкана-вучоны сакратар, кіраўнік лабараторыі гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, кандыдат гістарычных навук.

На канферэнцыі сфармаваны новая Рада РГА “НКА "Беларусы Масквы" ў складзе 32 чалавек.

На першым пасяджэнні новаабранай Рады НКА "Беларусы Масквы" намечаны перспектывы і асноўныя напрамкі работы маскоўскай беларускай аўтаноміі.

Па завяршэнні працы канферэнцыі прысутных чакалі дзве навінкі: створаны супрацоўнікамі Маскоўскага дома нацыянальнасцяў і актывам беларусаў Масквы праект экскурсійнага маршруту «Беларусы ў Маскве», і прэм'ерны паказ дакументальна-ігравога фільма «Мая Радзіма Беларусь» пра Пятра Міронавіча Машэрава, створанага па ініцыятыве і пры актыўным удзеле актыву НКА "Беларусы Масквы".

Дакументы канферэнцыі 

Паступілі лісты і прывітання ў адрас канферэнцыі 

Даты правядзення падзей: 10 сьнежня 2015 г
Аўтар: РНКА "Беларусы Масквы"

Яшчэ фота

Поўны фотасправаздача

IХ конференция Национально-культурной автономии «Белорусы Москвы» / IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы"