Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Канцэрт у гонар 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна «Мне не забыць тых песень»

Канцэрт у гонар 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна «Мне не забыць тых песень»

12.01.2016 1181

У гэты вечар на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага Палаца адбудзецца музычны спектакль, прысвечаны творчай спадчыны легендарнага беларускага «Песняра» – кампазітара, спевака і музыканта Уладзіміра Мулявіна.

У 2016 годзе яму споўнілася б 75 гадоў. Але вось ужо дванаццаць гадоў, як трагічна сышоў ад нас гэты дзіўны чалавек, артыст рэдкага таленту. Засталіся толькі наша любоў да яго і яго песні, якія сталі залатой спадчынай савецкай эстрады. Менавіта іх выканаюць тыя, хто многія гады працаваў з Уладзімірам Мулявіным на адных падмостках, і тыя, хто, пачуўшы яго песні яшчэ ў дзяцінстве, сталі сёння вядомымі выканаўцамі.

У праграме прагучаць апрацоўкі беларускіх народных песень, якія стварылі сусветную славу «Песнярам»: «Касіў Ясь канюшыну», «Каляда», «Ой, рана на Йвана"; лірыка-філасофскія рок-кампазіцыі «Паслухайце!», «Крык птушкі», «Малітва», «Хрыстос уваскрос!».

Адбудзецца прэм'ера міні рок-оперы «Ванька-встанька» на вершы Яўгена Еўтушэнкі «Казка пра рускую цацку». І, вядома ж, прагучаць вялікія песні Аляксандры Пахмутавай, Ігара Лучанка і іншых савецкіх кампазітараў, якія сталі ў выкананні Уладзіміра Мулявіна і «Песняроў» гонарам нашай песеннай культуры: «Беларусь», «Белавежская пушча», «Вераніка», «Зачараваная», «Нашы каханыя», «За паўгадзіны да вясны», «Бярозавы сок» і многія іншыя.

Дзякуючы сучасным мультымедыйным пастановачным тэхналогіям голас самога Уладзіміра Мулявіна ў гэты вечар стане таксама паўнавартасным удзельнікам музычнага спектакля «Мне не забыць тых песень».

У праграме прымуць удзел:

  • Песняры: Леанід Барткевіч, Валерый Дайнека, Анатоль Кашапараў, Уладзіслаў Місевіч, Алег Моўчан, Ігар Пеня, Леанід Тышко, Анатоль Шчолакаў, БДА "Песняры"
  • Тамара Гвердцытэлі,
  • Ларыса Доліна,
  • Ігар Нікалаеў,
  • Мікалай Растаргуеў і група «Любэ»,
  • Анатоль Ярмоленка і група «Сябры»,
  • Вольга Кармухіна,
  • Яўген Дзятлаў,
  • Варвара,
  • Сяргей Ваўчкоў,
  • Пётр Ялфімаў,
  • Кубанскі казацкі хор,
  • Танцавальны ансамбль «Харошкі»,
  • A'Studio,
  • Хор Турэцкага,
  • Мікалай Наскоў,
  • На-на,
  • Прэм'ер-міністр
  • і многія іншыя.

Па пытаннях набыцця квіткоў за наяўны і безнаяўны разлік можна звярнуцца да Дзявятава Руслана (начальнік аддзела па рэалізацыі квіткоў) па тэлефонах: 7 (967) 127-95-45; 7 (495) 620-79-71; 7 (495) 620-79-10.

Кошт квіткоў - ад 1000 р.

Даты правядзення падзей: 05 лютага 2016 г., пятніца - 19:00.
Аўтар: ФНКА Беларусаў Расіі