Рус | Бел

Міжнародная летняя школа беларусістыкі.

12.04.2016      1306

РЭСПУБЛІКАНСКІ ІНСТЫТУТ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ
І  БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

запрашаюць замежных студэнтаў, магістрантаў, супрацоўнікаў навучальных і
навуковых устаноў, перакладчыкаў і іншых асоб,
якія хочуць удасканальвацца ў беларускай мове і беларусазнаўстве
на летні семінар

Міжнародная летняя школа беларусістыкі
з 30 чэрвеня па 15 ліпеня 2016 года

Адукацыйная праграма

  • iнтэнсіўны практычны курс беларускай мовы для пачатковага і сярэдняга ўзроўняў (48 гадзiн):
    для навучэнцаў, якія хацелі б паглыбіцца ў атмасферу беларускамоўнай камунікацыі, аўтарытэтнымі выкладчыкамі беларускай мовы (дац. Кацярына Любецкая, дац.Вольга Барысенка, дац.Ларыса Кныш) распрацаваны аўтарскія праграмы, скіраваныя на вырашэнне высокапрадуктыўных камунікатыўных задач, фарміраванне гатоўнасці інтэрпрэтаваць тэксты беларускай культуры, даваць крытычную ацэнку, рабіць абагульненні і вывады, вар’іраваць моўныя і маўленчыя сродкі;
  • лекцыі па актуальных пытаннях беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі:
    мовазнаўчая тэматыка будзе адлюстравана ў лекцыях вядомых вучоных: праф. Генадзя А.Цыхуна (Этымалагічныя даследаванні беларускай мовы), праф. Аляксандра Лукашанца (Беларуская літаратурная мова: сучасны стан і перспектывы развіцця), дац. Сяргея Запрудскага (Фарміраванне нормаў беларускай літаратурнай мовы ў ХХ ст.), дац. Веранікі Курцовай (Беларускі дыялектны ландшафт: гісторыя і сучаснасць), дац. Анжалікі Садоўскай (Беларуская этнафразеалогія) і інш. Літаратуразнаўчая праблематыка будзе прадстаўлена ў лекцыях праф. Людмілы Сіньковай (Святлана Алексіевіч: шлях да “беларускага нобеля”), дац. Ірыны Багдановіч (Беларуская класіка і мадэрн у ХІХ – пач. ХХ ст.) і інш. Многа цікавага і пазнавальнага атрымаюць навучэнцы ў “майстар-класе” ад Андрэя Хадановіча – вядомага беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы, старшыні Беларускага Пэн-Цэнтра. Рыхтуецца таксама таксама гісторыка-культуразнаўчы лекцыйны модуль;
  • па заяўцы навучэнцаў – індывідуальныя кансультацыі з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі;
  • iнтэрактыўныя мерапрыемствы, майстар-класы, круглыя сталы.

Культурная праграма

  • экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі;
  • наведванне музеяў, выстаў, бiблiятэк і іншых культурных устаноў горада і краіны;
  • сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва і навукі.

Аплата

Навучанне, культурная праграма і віза – за кошт прымаючага боку.

Праезд, харчаванне і пражыванне (гасцініца РІВШ: 15 еўра – пакой на аднаго чалавека, 10 еўра – на 2-х чалавек, 5 еўра – на 3-х чалавек) – за кошт удзельнікаў семінара.

 

Прыём удзельнікаў

Заяўкі на ўдзел у семінары дасылайце да 10 мая 2016 года з указаннем свайго поўнага імя, краіны, адукацыі, месца працы ці навучання, кантактнай інфармацыі (форма заяўкi прыкладаецца), узроўню моўных курсаў; для трэцяга ўзроўню – прыкладнай тэматыкi індывідуальных кансультацый.

Кантакты

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”
вул. Маскоўская, 15, каб. 321
220007, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сайт: http://nihe.bsu.by/
Тэл./факс (017)-396-30-75,
Тэл. (017)-256-08-40
E-mail: kmpnihe@mail.ru

Каардынатар: Макоўчык Святлана Мікалаеўна

ФОРМА ЗАЯЎКІ (docx, 13,7 Кб.)

Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар