Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Да V Усебеларускага народнага сходу рыхтавалі выступленні і беларусы замежжа

Да V Усебеларускага народнага сходу рыхтавалі выступленні і беларусы замежжа

22.06.2016 1232

На сёлетні народны сход у якасці ганаровых гасцей запрошаны актывісты беларускіх суполак з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Малдовы, Польшчы, ЗША, Швейцарыі, Люксембурга. Многія з іх падрыхтавалі выступленні. Так, намесніка старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерыя Казакова хвалююць пытанні пашырэння ў свеце беларускай культуры і мастацтва.

Выказаў Валерый Казакоў меркаванне і пра саму ідэю правядзення ўсенароднага веча: “Мне падаецца, што гэта добрая традыцыя”. 

Валерый Казакоў быў дэлегатам і ІV Усебеларускага сходу ў 2010 годзе. Адзначае змены, якія адбыліся за гэты час. Напрыклад, сталі бліжэй да Радзімы беларусы Масквы: у 2015-м пры Пасольстве Беларусі быў адкрыты Дзелавы і культурны комлекс з вялікай бібліятэкай і інтэрнэт-доступам да інфармацыйных скрыняў многіх беларускіх універсітэтаў, бібліятэк, музеяў і архіваў. Якраз пра гэта прасілі суайчыннікі на ўсенародным форуме пяць гадоў таму. 

Дарэчы, цяпер Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Беларусі ў расійскай сталіцы нала-джвае стасункі з рэгіёнамі. А хутка адкрыецца і другая такая пляцоўка ў Кітаі.


Аўтар: Кацярына Аляксандрава