V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»
Інфармацыйны ліст
Паважаныя калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі
Генеральная тэма канферэнцыі:
«Трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве»
Мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем узаемадзеяння і ўзаемаўплыву традыцыйных каштоўнасцей і каштоўнасцей інфармацыйнага грамадства, абмен вопытам навуковага асэнсавання працэсу трансфармацыі каштоўнасных асноў сацыяльна-культурнай сферы, ролі культуры ў захаванні традыцыйных культурных каштоўнасцей беларускага грамадства.
Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі
- Каштоўнасныя асновы сучаснай культуры і прыярытэты інфармацыйнага грамадства.
- Традыцыйныя каштоўнасці як аснова нацыянальнай ідэнтычнасці.
- Рэпрэзентацыя нацыянальных культур у глабальнай інфармацыйнай прасторы.
- Маральна-этычныя каштоўнасці нацыянальных культур ва ўмовах канвергенцыі тэхналогій і глабалізацыі медыясферы.
- Інфармацыйна-камунікатыўны патэнцыял культурнай спадчыны.
- Народныя традыцыі ў інтэрактыўных практыках сучасных арганізацый культуры і культурнай дзейнасці насельніцтва.
- Культурна-адукацыйная прастора: традыцыйныя і інавацыйныя падыходы.
- Інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы сферы культуры.
- Дзейнасць сацыяльных інстытутаў і арганізацый культуры ў сферы захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей.
Умовы ўдзелу ў канферэнцыі
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 8 верасня 2016 г. выслаць аргкамітэту на адрас nmo.inbelkult@kultura.by
- • заяўку на ўдзел у канферэнцыі (форма дадаецца);
- • тэкст даклада.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, нямецкая.
Месца правядзення канферэнцыі – г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, актавая зала.
Пачатак работы канферэнцыі – 27 верасня ў 10.00.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9.00.
Рэгламент: даклад на пленарнам пасяджэнні – да 20 хвілін, на пасяджэнні секцыі – да 10 хвілін.
Паведамленне аргкамітэта аб уключэнні даклада ў Праграму канферэнцыі будзе накіравана па электроннай пошце не пазней 20 верасня 2016 г.
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.
Інфармацыя пра фактычны кошт зборніка будзе накіравана аўтарам дакладаў дадаткова.
Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне тэкстаў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі. Апублікаваны будуць толькі тыя даклады, аўтары якіх у заяўцы далі згоду на публікацыю.
Патрабаванні да афармлення тэкстаў:
Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/сааўтара, вучоная ступень, званне, назва арганізацыі, горад, краіна. Аб’ём даклада – да 6 старонак, 14 кегль, шрыфт Time New Roman, праз 1,5 інтэрвала; палі: злева – 30 мм, справа – 15 мм, зверху і знізу – 20 мм; спасылкі – у квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы са спісу літаратуры і нумара старонкі: [7, c. 25]. Нумараваны спіс літаратуры прыводзіцца ў алфавітным парадку ў канцы артыкула. Выкарыстанне аўтаматычных пастаронкавых спасылак не дапускаецца.
Патрабаванні да прэзентацый:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючага боку.
Каардынатары канферэнцыі:
- Голубева Ірына Рыгораўна – (+375 17) 369 77 63, (+375 29) 704 05 43;
- Падрабінкіна Вольга Вячаславаўна – (+375 17) 369 77 63;
тэл./факс (+375 17) 267 17 33.
Аргкамітэт