Рус | Бел
Беларусы прымаюць удзел у форуме мастацтваў «Залаты Віцязь»

Беларусы прымаюць удзел у форуме мастацтваў «Залаты Віцязь»

13.09.2016      908

З 12 па 17 верасня 2016 года на Стаўраполлі праходзіць VII Славянскі форум мастацтваў «Залаты Віцязь», дзе выступяць артысты і творчыя калектывы з Беларусi.

Пад свае сцягі «Залаты Віцязь» нязменна збірае выдатных майстроў, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцей, умацаванню славянскага адзінства, развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж усімі народамі.

У рамках форуму пройдуць: канцэрт народнага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Расіі, Залатага медаля імя С.Ф. Бандарчука «За выдатны ўклад у кінематограф» В.В. Гасцюхіна з паказам фільма «Вока за вока» па аповесці Барыса Лаўрэнёва «Сёмы спадарожнік», творчая сустрэча з Уладзімірам Гасцюхіным і паказ фільма «Узыходжанне» па аповесці Васіля Быкава «Сотнікаў», паказ фільма «Усё наперадзе» і творчая сустрэча з народным артыстам Расіі М.П. Бурляевам і народным артыстам Рэспублікі Беларусь В.У. Гасцюхіным, канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Таксама запланаваны канцэрт Дзяржаўнага Акадэмічнага ансамбля народнага танца імя Ігара Майсеева, Міжнародная канферэнцыя «Новая дзяржаўная культурная палітыка – адраджэнне Расіі», выстава фотамастака Юрыя Холдзіна «Святло фрэсак Дзіянісія – свету», паказы лепшых айчынных фільмаў, творчыя сустрэчы з акцёрамі тэатра і кіно.

У дзень закрыцця форуму пройдзе гала-канцэрт з удзелам актораў тэатра і кіно Вольгі Кабо, Валерыя Барынава, Сяргея Шакурава, Зінаіды Кірыенка, Уладзіміра Гасцюхіна, Ларысы Лужынай, Барыса Галкіна, Івана Жыгона Сербия), Аляксея Калесніка (Украіна) і іншых, а таксама Дзяржаўнага Хору МНС Расіі.

Аўтар: ФНКА БР
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар