Рус | Бел
У Беларусі выходзіць больш за тысячу друкаваных выданняў

У Беларусі выходзіць больш за тысячу друкаваных выданняў

12.01.2017      901

У новым, чацвёртым за 2016 год, нумары — ранейшыя традыцыйныя рубрыкі «Астрамечава і астрамечаўцы», «Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны», «Чароўныя спевы і паданні спадчыны», «Скарбніца народных талентаў», «Літаратурная сядзіба», «Кніжная зала», «Карані», «Святло хрысціянства» і іншыя. Рэдактар і ўкладальнік альманаха пісьменнік Аляксандр Валковіч выбудоўвае прастору выдання такім чынам, што ўсе ці амаль усе матэрыялы маюць дачыненне да Брэсцкага раёна, ваколіц Брэста. Як і ранейшыя выпускі, чацвёрты (а ўвогуле — шаснаццаты) выпуск альманаха прыцягвае шырокай і грунтоўнай распрацоўкай фальклорнай, этнаграфічнай тэм. Як прыклад — артыкул доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Іны Швед «Мікола — о, то був святок вялікі!», у якім ідзе размова пра ўшанаванне памяці свяціцеля і цудатворцы Мікалая (Святога Мікалая Цудатворцы, Мікалая Мірлікійскага, Мікалая Угодніка). Аповед дасведчанага вучонага (і, між іншым, навуковага кансультанта выдання) падаецца ўнікальнай фальклорнай, краязнаўчай экскурсіяй па розных паселішчах Берасцейшчыны.

Вельмі ўважлівы «Астрамечаўскі рукапіс» да майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, інсітнага, народнага мастацтва. Дарэчы, сярод тых, хто спрыяе выхаду альманаха ў свет, — і Брэсцкі раённы дом рамёстваў.

Варта заўважыць, што сапраўды ўнікальнае выданне, якое працуе на падтрымку народнай культуры, народных традыцый, робіцца зусім невялікімі творчымі сіламі. У большай ступені — на грамадскіх пачатках. І, канешне ж, генератарам, галоўнай творчай, арганізацыйнай сілай у выпуску «Астрамечаўскага рукапісу» выступае згаданы ўжо Аляксандр Валковіч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар многіх кніг прозы і публіцыстыкі, ён прыклаў нямала намаганняў для развіцця краязнаўчага выдання, аб'яднаў вакол яго самых розных аўтараў. Поруч з Інай Швед кансультантам «Астрамечаўскага рукапісу» выступае доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс. Неаднойчы пра альманах пісалі ў абласным і рэспубліканскім друку.

Аўтар: Кастусь Лешніца
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар