Рус | Бел
На 65-ым годзе сышоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч

На 65-ым годзе сышоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч

28.01.2017      961

Аляксандр Ціхановіч нарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы іграў на трубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі.

Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага, у 1982 годзе – Беларускую кансерваторыю. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы», граў на бас-гітары і трубе, выконваў вакальныя партыі. Удзельніцай ансамбля «Верасы» была і Ядвіга Паплаўская, якая стала жонкай Ціхановіча. З 1987 года – саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (разам з Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадусарскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень.

Пасля перамогі на конкурсе «Песня 88» з песняй «Счастливый случай» (музыка Эдуарда Ханка, словы Ларысы Рубальскай) разам з Паплаўскай стварыў дуэт з аднайменнай назвай. У тым самым годзе арганізаваў Тэатр песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, пасля ператвораны ў прадусарскі цэнтр Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, праз студыю якога прайшло нямала маладых беларускіх выканаўцаў, у тым ліку Аляксандр Саладуха і група «Ляпіс Трубяцкі».

Доўгі час займаўся адборам удзельнікаў Беларусі на «Еўравізію» ў праекце «Еўрафэст». Пры гэтым працягваў актыўна выступаць і гастраляваць у дуэце з жонкай. Аляксандра Рыгоравіча пастаянна запрашалі ў журы конкурсаў, адным з самых яркіх стаў «Звездны дилижанс» на СТВ, які адкрыў такіх артыстаў, як Каця Іванчыкава (IOWA), Дзмітрый Калдун, Аня Шаркунова, Дзмітрый Карпінчык (Герман Цітоў).

Апошні год Аляксандр Рыгоравіч тяжка хварэў, хаця ніколі не скардзіўся і стараўся выглядаць бадзёрым.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Рыгоравіча. Будзем з удзячнасцю слухаць неўміручыя кампазіцыі, што пакінуў нам Народны артыст.

Смуткуем, любім, слухаем: https://youtu.be/sixERSPKxlA

Аўтар: ФНКА БР
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар