Рус | Бел

Месяц беларускай культуры ў Маскве

25.01.2018      650
     Цэнтр славянскіх культур (slavic.libfl.ru) праводзіць Месяц беларускай культуры у памяшканні Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна (вул. Николоямская, 1, Цэнтральны ўваход, 4 паверх).
     1 лютага, у чацвер, у 17:00 адбудзецца Урачыстае адкрыццё Месяца, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь; Фонда падтрымкі і развіцця дзіцячай літаратуры «Еўразійскі форум дзіцячай кнігі»; прадстаўнікі маскоўскай дыяспары і культурна-навуковай грамадскасці, якія прафесійна займаюцца вывучэннем беларускай спадчыны. У гэты дзень наведвальнікі змогуць паглядзець тры выставы – кніг, ілюстрацый і фатаграфій, – пачуць абвяшчэнне вынікаў Конкурсу дзіцячага малюнка «Я адкрываю Беларусь» і за размовамі выпіць гарбаты.

     Таксама ў праграме месячніка:
     • Літаратурныя сустрэчы:
     8 лютага - 16:00 - «Беларуская паэзія XX стагоддзя». Сустрэча з паэтам і перакладчыкам Сяргеем Главюком: пра тонкасці перакладу з беларускай мовы; пра беларускіх паэтаў і іх вершы
     12 лютага - 18.00 - «Байкі пра рускіх і беларускіх пісьменнікаў». Сустрэча з пісьменнікам Алесем Кажадубам.
     26 лютага - 17:00 - Рыдзінг-група па славянскіх літаратурах «палеміка». Чытаем і абмяркоўваем апавяданне «Эстафета» Васіля Быкава.

     • Лекцыі:
     10 лютага - 15:30 - "Беларуска-польскае памежжа. Погляд этнолага ». Чытае А.І. Буранок.
     17 лютага - 16:00 - "Максім Багдановіч і Аляксандр Пушкін. Паэтычны дыялог». Чытае д.ф.н., акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў А.Г. Шэшкен
     18 лютага - 16:00 - "Праўда і міфы пра беларускую мову». Чытае лінгвіст, выкладчык Вышэйшай школы эканомікі І.А. Чачураў
     19 лютага - 19:00 - «Традыцыйная рэлігійная культура беларусаў: абрад Брацкая свечка». Чытае фалькларыст і этнограф, старшыня Камісіі па фалькларыстыцы пры Міжнародным камітэце славістаў, д.ф.н. А.Б. Мароз.

     • Кінапаказ з абмеркаваннем:
     24 лютага - 17:00 - Вечар з цыклу «Фільмы заходніх славян»: «Брэсцкая крэпасць», рэжысёр Аляксандр Котт

     • Для юных гасцей:
     17 лютага - 12:00 - «Сцяжынкамі беларускай казкі: Знаёмства з Несцеркам»: чытаем казку на дзвюх мовах, рыхтуем ілюстрацыі і ствараем кнігу сваімі рукамі.

І гэта яшчэ не ўсё! 11 лютага - 14:00 - Цэнтр славянскіх культур запрашае ўсіх на агульную славянскую Шырокую Масленіцу з фальклорным ансамблем «Кудзеля», а 14 лютага – на працягу ўсяго дня будзем дарыць адзін аднаму славянскія кнігі!

     Таксама на працягу ўсяго месяца:
     Кніжная выстава "Класікі беларускай літаратуры», што прадастаўлена Бібліятэкай Клуба культуры в. Пасека Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь
     Фотавыстава «Беларускія прасторы» уяўляе прыроду, гістарычныя помнікі, традыцыйныя святы сучаснай Беларусі (прадастаўлена Пасольствам Рэспублікі Беларусь)
     «Сланы з Месяца». Выстава ілюстрацый Алы Высоцкай да вершаў Уладзіміра Мазго (пры дапамозе Фонду падтрымкі і развіцця дзіцячай літаратуры «Еўразійскі форум дзіцячай кнігі».
Аўтар: ФНКА
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар