Рус | Бел
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
Выйшаў нарыс «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі»

Выйшаў нарыс «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі»

13.03.2018      398

У выдавецтве «Харвест» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекта «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Навінка — дакументальны нарыс Андрэя Мельнікава «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі».

Лаканічны фармат аповеда, уважлівы разгляд усіх перыядаў жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна, трапныя характарыстыкі ў адносінах да найболей знакамітых і буйных твораў — усё гэта робіць кнігу досыць насычанай. А. Мельнікаў спрабуе правесці агледзіны не толькі жыцця, творчасці літаратара, але і прыўзняцца ў асэнсаванні яго, Рыгора Барадуліна, месца ў беларускай літаратуры, беларускім грамадскім і культурным жыцці. З кнігі можна даведацца пра стасункі паэта з нацыянальна-дэмакратычным рухам у канцы 1980 — у пачатку 1990-х, а таксама пра спробы вылучэння Рыгора Барадуліна на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

І ўсё ж шмат болей увагі ўдзяляе А. Мельнікаў повязі паэта з родным краем, родным домам, акрэслівае вытокі зацікаўлення літаратара роднай беларускай мовай. Падрабязна пералічвае настаўнікаў, якія самім ладам жыцця, самім вопытам свайго настаўніцтва былі прыкладам, давалі ўрокі і роднага слова, і павагі і любові да роднага. З цікавасцю чытаюцца старонкі, прысвечаныя самым блізкім людзям — маці і бацьку паэта.

Нарыс пра Рыгора Барадуліна — адна з дзясяткаў кніжачак папулярнай «харвестаўскай» серыі. Некалі яшчэ выдавецтвы «Полымя» і «Навука і тэхніка» выдавалі кнігі ў серыях пад агульнай назвай «Нашы славутыя землякі». Цяпер зрэдчас гэты «брэнд» падтрымлівае выдавецтва «Тэхналогія». А ў прынцыпе літаратуры, прысвечанай персаналіям айчыннай гісторыі, катастрафічна не хапае. Літаратуры масавай, разлічанай на шырокае кола чытачоў. Так што праект выдавецтва «Харвест» з яснай і зразумелай назвай «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры», заснаваны ў 2012 годзе, заслугоўвае павагі і шырокай прапаганды.

Аўтар: Сяргей Шычко
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 5 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2020 36 063 13 488
2019 46 571 13 135
2018 45 428 11 176
2017 62 351 12 095
2016 61 643 10 227
2015 21 494 2 130
Всего 273 271 60 380

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2020 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар