Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - БДУКМ - запрашае на канферэнцыю па аўтэнтычнаму фальклору

Партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - БДУКМ - запрашае на канферэнцыю па аўтэнтычнаму фальклору

06.04.2018 1041

25-29 красавіка 2018 года партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь - праводзіць XII  Міжнародную навуковую канферэнцыю "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання,вывучэння, успрымання", да ўдзелу ў якай запрашае ўсіх зацікаўленых.

Работа канферэнцыі будзе праводзіцца на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Статус БДУКМ як установы з трывалымі акадэмічнымі традыцыямі і сувязямі, якая дае рознабаковую гуманітарную адукацыю, забяспечвае канферэнцыі интэгратыўны, антрапалагічны падыход да фальклору, які неабходны для яго захавання ва ўмовах глабалізацыйнага выкліку ХХІ стагоддзя. 

У межах канферэнцыі адбудуцца:

  • пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні;
  • ХV этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;
  • майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;
  • канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў;
  • экскурсія ў музей-скансэн на мастацкую рэканструкцыю ўсходнепалескага абраду «Лельчыцкае Вяселле»

Плануецца работа секцый па напрамках:

  • Секцыя 1.    Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова.
  • Секцыя 2.    Трансфармацыя відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору.
  • Секцыя 3.    Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці.
  • Секцыя 4.    Традыцыйная культура ў кнізе, адукацыйнай прасторы і аўдыявізуальнай антрапалогіі.
  • Секцыя 5.    Экалогія традыцыйнай мастацкай культуры.
  • Секцыя 6.    Унёсак роду Раговічаў у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Раговіча).
  • Секцыя 7.    Праблемы спеўнай этнафоніі.
  • Секцыя 8.    Праблемы арганалогіі і марфалогіі музычных інструментаў.

Адрас аргкамітэта: 

220007, Беларусь, Мінск,
вул. Рабкораўская, 17, БДУКМ;
тэл. +37517-2228062
факс +37517-2222409

Кантакты для сувязі: 

Вячаслаў Калацэй
+37529-7543588 (GSM)
vietah@yandex.by