Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з радасцю запрашае Вас да ўдзелу ў 4-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі,

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з радасцю запрашае Вас да ўдзелу ў 4-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі,

19.04.2018 1048

Шаноўнае спадарства!

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з радасцю запрашае Вас да ўдзелу ў 4-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 20 жніўня па 1 верасня 2018 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адукацыйная праграма школы ўключае

  • Практыку беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў (A1 – С2).
  • Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядучыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.
  • Асобны адукацыйны модуль будзе прысвечаны паглыбленаму знаёмству з кніжна-выдавецкай спадчынай беларускага асветніка Францыска Скарыны, асэнсаванню яе ролі ў культуры беларускага і іншых славянскіх народаў.
  • Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый.

Заяўку і абвестку далучаем да нашага ліста.

Далучайцеся да нас у Facebook: https://www.facebook.com/skolabel17/ 
тел. 8-017-396-30-74
факс 8-017-396-30-75
раб. маб. +375-29-169-15-95
e-mail:  skolabel@mail.ru


Даты правядзення падзей: з 20 жніўня па 1 верасня 2018 г.
Аўтар: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы