Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
5-Я Мiжнародная летняя школа беларусістыкі, Мінск, 01 – 12.07.2019

5-Я Мiжнародная летняя школа беларусістыкі, Мінск, 01 – 12.07.2019

31.05.2019 1065

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

  • Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.
  • Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.
  • Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый для прафесійнага супольніцтва.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА

Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.

АПЛАТА

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10-15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.

ПАДАЧА ЗАЯВАК

Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць да 10 чэрвеня 2019 года на адрас: SkolaBel@mail.ru (форму заяўкі ў электронным выглядзе можна спампаваць на сайце РІВШ).

КАНТАКТЫ

Эл. пошта: SkolaBel@mail.ru
FB: facebook.com/SkolaBel19
FB: facebook.com/groups/MLSBelarus
Тэл.: +375 (29) 169-15-95 (Viber, WhatsApp)
Блог: SkolaBel.wordpress.com
Тэл.: +375 (17) 396-30-74
Тэл./факс +375 (17) 396-30-75

Каардынатары
Павел Булаты, Святлана Макоўчык

Даты правядзення падзей: 01 – 12.07.2019
Аўтар: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы