Рус | Бел
Міжнародная летняя школа беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме

Міжнародная летняя школа беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме

31.05.2020      588

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме з 17 жніўня па 28 жніўня 2020 года.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

Адукацыйная праграма Школы ўключае чатыры кампаненты: мова, літаратура, гісторыя, культура. Праграма мае міждысцыплінарны характар і складаецца з інтэнсіўных моўных курсаў беларускай мовы для пачатковага, сярэдняга і высокага ўзроўняў; лекцый па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА

Культурная праграма Школы прадугледжвае анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва. Па выніках навучання ўдзельнікі атрымліваюць сертыфікат ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».

Дзіцячая летняя школа беларусістыкі

У межах Школы дадаткова плануецца арганізацыя Дзіцячай летняй школы беларусістыкі. Запрашаюцца дзеці (7-14 гадоў) беларускага замежжа, дзеці дыпламатаў і іншых асоб, зацікаўленых у развіцці камунікатыўных моўных навыкаў. Адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульневых тэхналогій.

Адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі

Падчас правядзення Школы таксама будзе арганізавана асобная адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)». Пасля паспяховага завяршэння курсу слухачы павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

АПЛАТА

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак:

  • 5-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі – 100 еўра;
  • адукацыйная праграма “Дзіцячая летняя школа беларусістыкі” – 50 еўра;
  • адукацыйная праграма “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў” – 150 еўра;
  • адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» – 150 еўра. (http://studyin.edu.by/ru/main.aspx?guid=13211)

ПАДАЧА ЗАЯВАК

Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць да 15 жніўня 2020 года на адрас: SkolaBel2020@gmail.com ці запоўніць электронную форму заяўкі па наступнай спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1pBQWdN2FsAXvpLvgDEd0vqt2hQjbFiuu5BB7X8Q7PaQ/edit

КАНТАКТЫ

Эл.пошта: SkolaBel2020@gmail.com
SkolaBel@mail.ru

Тэлефон: +375 (29) 571-53-39 (Viber, WhatsApp)
Тэлефон/факс: +375 (17) 200-90-37
Тэлефон/факс: +375 (17) 395-79-40
Тэлефон: +375 (17) 213-16-80

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

facebook.com/SkolaBel19
facebook.com/groups/MLSBelarus

Аўтар: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар