Памятныя даты
3 лютага 1525 г., 510 год назад, выйшла першае ва ўсходнеславянскім свеце выданне “Апостала”, перакладзенага на беларускую мову Францішкам Скарынам.
15 студзеня 1740 г., 290 гадоў назад, быў створаны Нясвіжскі тэатр Радзівілаў
26 снежня — 100 гадоў з часу выхаду (1926) першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю. Тарыч).
17 снежня — 140 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886 – 1953), беларускага кампазітара, аўтара “Малітвы (Магутны Божа)” на словы Наталлі Арсеньевай і “Пагоні” на словы Максіма Багдановіча.
17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно.
Гэты прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў быў усталяваны ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Дата для свята выбрана не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — «Белдзяржкіно».
12 снежня — 230 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.).
8 снежня — 35 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
9 снежня — 135 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка.
5 снежня — 115 гадоў з дня нараджэння Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча (1911 – 2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі.
1 снежня — 170 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П. Тышкевічам (існаваў да 1914 г.)
28 лістапада — 90 гадоў з дня нараджэння (1936) Захарэвіч Марыі Георгіеўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.
27 лістапада — 120 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906 – 1989), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
23 лістапада — 95 гадоў з дня нараджэння Маркінай Галіны Пятроўны (1931 – 1985), актрысы, народнай артысткі Беларусі.
23 лістапада — 120 гадоў з часу выхаду (1906) штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Выдавалася да 20 жніўня 1915 г. у Вільні кірыліцай і лацінкай.
23 лістапада — 145 гадоў з дня нараджэння Яфімава Васіля Аляксандравіча (1881 – 1955), беларускага кампазітара, педагога, дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі .
23 лістапада — 155 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871 – 1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску.
21 лістапада — 100 гадоў назад (1926) у Віцебску адкрыты Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (створаны як Другі беларускі дзяржаўны тэатр – БДТ-2, з 1944 г. імя Я.Коласа, з 1977 г. акадэмічны; з 2001 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа).
18 лістапада — 95 гадоў з дня нараджэння Вярцінскага Анатоля Ільіча (1931-2022), беларускага паэта і перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі.
15 лістапада — 75 гадоў з дня нараджэння (1951) Скарабагатава Віктара Іванавіча, беларускага спевака, педагога, музычнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі.